Тэатр11

У Мінску паставілі спектакль «Чорт і баба» няіснага тэатру «Дзе-Я?»

«Чорт і баба». Упершыню за 14 гадоў на сцэне Камернага драматычнага тэатру.

У памяць пра мастацкага кіраўніка тэатру «Дзе-Я?» Міколу Трухана на ўгодкі ягонай смерці спектакль уваскрэс на сцэне — наўпрост з 1999-га, калі яго апошні раз паказалі публіцы.

«Ёсць прафесійныя рэжысёры, таленавітыя, а ёсць рэжысёры-мастакі. Яны шукаюць тое, чаго ніхто яшчэ не рабіў, нешта сваё. Мікола Трухан быў нам як настаўнік, як тата, ён недзе ў сэрцы так засеў, што прайшло 15 гадоў, як яго няма, а памяць ёсць», — расказвае актор Генадзь Гатоўчыц.

Спектакль у пастаноўцы рэжысёра Віталя Баркоўскага адказвае на найбольш важныя пытанні: ці ёсць д'ябал, і ці ёсць д'ябал у нас саміх?

«Мы лічым, што гэты спектакль вечны, што ён пра каханне, пра здраду, пра людзей, пра іх адносіны, пра тое, што такое мы — беларусы, пра нашае жыццё», — лічыць акторка Таццяна Папова.

Камедыя з няпростымі пытаннямі між радкоў паўстала ў тэатры «Дзе-Я?», рэпертуар гэтага тэатру складалі творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, а ўсе інсцэнізацыі ішлі па-беларуску. З 2004-га тэатр перайменавалі ў Новы драматычны тэатр. Разам з назваю пайшла ў нябыт і канцэпцыя, цяпер большасць дзеяў тут – па-расійску.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць