Грамадства33

Інфармацыйную прадукцыю ў Беларусі плануецца маркіраваць знакам узроставай катэгорыі

Інфармацыйную прадукцыю ў Беларусі плануецца маркіраваць знакам узроставай катэгорыі. Гэта прадугледжана папраўкамі ў некаторыя законы па пытаннях абароны дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

Дакумент паступіў у Палату прадстаўнікоў (рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні) і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У законапраекце адзначаецца: да інфармацыйнай прадукцыі адносяцца прадукцыя СМІ, друкаваная прадукцыя, аўдыявізуальныя творы, фанаграмы, гульні, у тым ліку гульні з электронным дысплэем, камп'ютарныя гульні і праграмы на любых відах носьбітаў, а таксама інфармацыя, што распаўсюджваецца пры дапамозе масавых мерапрыемстваў або з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, іншай сеткі электрасувязі агульнага карыстання (у тым ліку сеткі сотавай рухомай электрасувязі), выдзеленай сеткі электрасувязі.-0-

У законапраекце, у прыватнасці, гаворыцца, што дзіця мае права на абарону ад інфармацыі, якая наносіць шкоду яго здароўю і развіццю. У сувязі з гэтым «заканадаўствам устанаўліваюцца патрабаванні да распаўсюджвання сярод дзяцей інфармацыі, у тым ліку патрабаванні да ажыццяўлення класіфікацыі інфармацыйнай прадукцыі, яе экспертызы, дзяржаўнага кантролю і нагляду за выкананнем заканадаўства» ў гэтай сферы. Перш за ўсё, гэта неабходна для абароны непаўналетніх ад прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці, ужывання алкагольных напіткаў, спажывання наркотыкаў і псіхатропаў, тытунёвых вырабаў і г.д.

Некаторыя папраўкі закранаюць закон «Аб рэкламе», адзін з артыкулаў якога плануецца дапоўніць абзацам «знак узроставай катэгорыі інфармацыйнай прадукцыі». У закон Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі» таксама будуць унесены дапаўненні - яны абавяжуць юрыдычную асобу, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ, і (або) распаўсюджвальніка медыяпрадукцыі па выніках класіфікацыі абазначаць яе знакам узроставай катэгорыі.

Такім чынам, распаўсюджванне медыяпрадукцыі без маркіроўкі знакам узроставай катэгорыі дапускацца не будзе, за выключэннем прадукцыі радыёвяшчальных СМІ; тэлеперадач, што трансліруюцца ў прамым эфіры; тэлеперадач інфармацыйна-аналітычнага, інфармацыйнага, культурна-асветнага, спартыўнага і духоўна-асветнага характару. Абмежаванні не будуць закранаць таксама друкаваныя масмедыя, якія спецыялізуюцца на распаўсюджванні інфармацыі агульнапалітычнага, навуковага, вытворча-практычнага, нарматыўнага, масава-палітычнага, афіцыйнага, духоўна-асветнага, даведачнага, рэфератыўнага і статыстычнага характару.

У законапраекце названы крытэрыі, па якіх вызначаецца забароненая для распаўсюджвання сярод дзяцей інфармацыя. Напрыклад, гэта інфармацыя, якая пабуджае да дзеянняў, патэнцыяльна небяспечных для іх жыцця і здароўя, або схіляе да самазабойства, а таксама інфармацыя, што выклікае ў дзяцей жаданне ўжыць алкагольныя напіткі, паспрабаваць наркотыкі, псіхатропы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы, прыняць удзел у азартных гульнях і г.д. Акрамя таго, тут маецца на ўвазе інфармацыя, якая правакуе дзяцей на антыграмадскія і проціпраўныя дзеянні, дыскрэдытуе інстытут сям'і або змяшчае ненарматыўную лексіку, прапагандуе парнаграфію.

Да інфармацыі, абмежаванай для распаўсюджвання сярод дзяцей пэўнага ўзросту, плануецца аднесці інфармацыю, якая прадстаўляецца ў выглядзе апісання жорсткасці і насілля; выклікае ў дзяцей жах або паніку; змяшчае элементы эротыкі і інш.

Пасля таго як папраўкі ў некаторыя законы ўступяць у сілу, вытворца і (або) распаўсюджвальнік інфармацыйнай прадукцыі, прызначанай для распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі або за яе межамі (за выключэннем рэкламы і фільмаў), будуць загадзя самастойна яе класіфікаваць. Маркіроўка будзе праводзіцца ў залежнасці ад наяўнасці або адсутнасці інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю і развіццю дзяцей. Знак узроставай катэгорыі ўяўляе сабой графічнае або тэкставае абазначэнне.

Размяшчэнне або распаўсюджванне рэкламы будзе ажыццяўляцца ў парадку, вызначаным заканадаўствам аб рэкламе. Што датычыцца класіфікацыі фільмаў, якія таксама падпадаюць пад неабходнасць маркіроўкі, яна будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць