Андрэй Расінскі. Кадры1010

Ізноў пра "абульбашаную" "Паўлінку"

Трэш-афіцыёз прапагандуе нацыю “бульбашоў”, для якіх расейшчына – свая, заходняе спажывецтва – аб’ект мараў, а ўсё беларускае – нешта варожае, “ высокае” і паноўнае (!).

У ноч на 1 студзеня тэлеканал АНТ прадставіў разрэклямаваны праект – м’юзыкал “Паўлінка-New”, пастаўлены паводле п’есы Янкі Купалы. Мясцовая публіка чакала праект даўно – і пацірала рукі ад задавальненьня.

“Першая навагодняя пастаноўка!”

“Паводле Янкі Купалы!”

“На беларускай мове!”

“Нарэшце!”

“Моўная палітыка дзяржавы зьмянілася!”

Панове дарэмна радаваліся…

Нахабны прадусар-авантурнік пан Адальф Быкоўскі (рэзыдэнт “Comedy Club” Яўген Булка) прагне ажаніцца з Паўлінкай (салістка гурта “Таплес” Вольга Вайніловіч). Але сама Паўлінка, насуперак волі бацькоў (Іна Афанасьева і Сяргей Журавель) цягнецца да лазьніка Якіма (Георгі Калдун), чый брат (Дзьмітры Калдун) і выкрывае кепскага прайдзісьвета.

Эка-курорт “Крыничка”(!), дурацкія турысткі ў кімано і эўрапейцы ў камізэльках, тэлевядоўца Яўген Лашкоўскі пад абцасам малавядомай сьпявачкі Тацяны Лазоўскай (у ролі “садамазахісцкай” Агаты Пустарэвіч). Грудастыя танцоркі, пазычаныя невядома зь якіх нямецкіх фільмаў, ідыёцкія змалімоненыя русалкі, бліскучыя колеры штучнага цэляфану, няўцямныя песенькі…

“Паўлінка-New” выклікае цяжкую траўму ў гледачоў, затое крытыкам – як бальзам на душу.

Трэш-афіцыёз прапагандуе нацыю “бульбашоў”, для якіх расейшчына – свая, заходняе спажывецтва – аб’ект мараў, а ўсё беларускае – нешта варожае, “ высокае” і паноўнае (!).

“Паўлінка-New” мае тры крыніцы паходжаньня. Асновай, апорай і сэнсам зьяўляюцца навагоднія расейскія канцэрты зь іхнімі зоркамі, салатам “Аліўе”, камікаваньнем і перапрацоўкай вядомых сюжэтаў.

Беларускі варыянт “забіты” 75-адсоткавай тутэйшай папсой, якую ніхто ня ведае, але якая пнецца стаць зорнай. “Заходнія” мары ўвасабляюць турысты, якія мараць пра аграгарадкі (!) – і пасьпяховы сьпявак Дзьмітры Калдун, зарукай чаго ягоная (небездакорная) ангельская мова.

Паўлінка – і ейныя бацькі – мусяць размаўляць на чысьцюткай рускай мове. Гэта правільна. Гэта народна.

Дробныя беларускія фразачкі з “тудэма-сюдэма” дазволеныя “садзюшнай” Агаце і новасьпечанай сяброўцы Паўлінцы (удзельнік КВЗ Яўген Смарыгін).

Але беларуская мова – гэта мова ворагаў. Нягледзячы на асобныя сьпевы, беларуская мова – пазнака Адольфа Быкоўскага (у дзікунскім крыўляньні Булкі). Нагадаю, што ў Купалы Быкоўскі размаўляў з “шляхоцкім” польскім акцэнтам.

Такім чынам, беларуская культура прызнаецца тэлевізійнымі ідэёлягамі – высокаю і паноўнай, але чужой. Але што замест гэтага? Што сваё?

«Ты — бульбаш, я — бульбаш, / Мы это знаем. / Так давай, запевай, / Страна родная!» -

надрываецца ў фінальным сьпеве Саша Нэма. Трэшавая бліскучая масоўка радасна далучаецца…

Ніякага павароту палітыкі!

Толькі засьмечваньне, трэшызацыя, захоп тэрыторыі, агрэсія трасянкі.

Нянавісьць.

Культурная апора Лукашэнкі – не беларусы, а бульбашы. Якія крадуць і пазычаюць усё ў сваіх суседзяў – але мусяць ганарыцца сваім бульбашызмам.

Абульбашаная “Паўлінка” – чарговы крок у стварэньні “чэснай” нацыі пад самага лепшага Бацьку.

Ды толькі ці атрымаецца?

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі84

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі8

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі84

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць