Грамадства99

Catholic.by падтрымаў беларускія вышыванкі

Вышытыя беларускія кашулі маюць пазітыўнае значэнне як праяўленне нашай самабытнасці і наўрад ці маюць сувязь з неапаганствам, піша ксёндз Кірыл Бардонаў у артыкуле на афіцыйным сайце Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Шлюб у Фарным касцёле ў Гродне, catholicnews.by

Аўтар разглядае сучасны рост папулярнасці вышыванак у кантэксце наяўнай культурнай і рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі і праз гэта раскрывае адносіны хрысціянства да традыцыйнай культуры.

Касцёл існуе для людзей усіх народаў, аднак выкарыстоўвае найлепшае, што ёсць у культуры кожнага народа.

«Праз гэта культура народа становіцца больш духоўнай, а традыцыя Касцёла — больш багатай… Такім чынам Евангельская Навіна застаецца без зменаў, але становіцца блізкай да чалавека», — піша ксёндз Кірыл.

Беларускі святар і каталіцкі манах айцец Алег Шэнда. catholicnews.by

У адказ на магчымыя заўвагі наконт таго, што арнаменты вышыванак калісьці маглі мець паганскія сэнсы, аўтар адзначае, што зараз амаль няма дакладных звестак, якім было паганства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Нягледзячы на пэўную моду на неапаганства, якая ўжо пачынае сціхаць, нельга лічыць, што навязванне кімсьці выключна язычніцкага разумення беларускага арнаменту з'яўляецца перашкодай да выкарыстання вышыванак.

«Культура можа быць вышытая чалавечымі рукамі, і культура можа быць хрысціянскай», — заключае ксёндз Кірыл.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць