Культура

Аляксандра і Канстанцін скараюць Баўгарыю

І рыхтуюць DVD.

2008 год беларускі дуэт Аляксандра і Канстанцін сустрэў на замежных гастролях. 31 сьнежня артысты павіншавалі з Новым годам жыхароў Баўгарыі са сцэны, усталяванай на цэнтральным пляцы Варны

. Для дуэта гэтая паездка ў Баўгарыю з канцэртамі ўжо ня першая. Паўтара году таму музыкі выступілі на міжнародным конкурсе «Discovery 2006» і атрымалі другую прэмію гэтага фэсту.

Навагодні канцэрт праходзіў пры шматтысячнай аўдыторыі. Пасьля шыкоўнага сьвяточнага фаервэрку пачалася музычная праграма, якая доўжылася да 5 раніцы. Былі запрошаныя ўсе зоркі Баўгарыі, а таксама выканаўцы з Румыніі і ЗША. Канцэрт трансьляваўся ў жывым этэры баўгарскага тэлебачаньня.

Уражаньнямі ад навагодняга выступу падзяліўся Канстанцін Драпеза:

«Нашая праграма была разьлічаная на паўгадзіны. Мы выканалі як беларускамоўныя кампазыцыі, так і песьні на ангельскай мове. Прыемна было бачыць, што слухачам зразумелая наша мова. Дзіўна, але менавіта падчас нашага выступу пайшоў дождж, хоць нішто гэтага не прадвесьціла. Уражаньняў шмат, мы ж упершыню сустрэлі Новы год не на роднай зямлі».

Не абыйшлося і безь неспадзяванак. У мінулую паездку ў Канстанціна скралі гаманец. У гэты раз артыстам прыйшлося затрымацца на некалькі дзён з‑за нялётнага надвор’я:

«Гэта была сапраўдная стыхійная бядота — наймацнейшы сьнегапад і вецер, — распавядае Канастанцін, — Мы змушаныя былі вяртацца дахаты праз Бургас і Вену і правесьці цэлых 15 гадзінаў у аэрапорце. Тым ня менш, мы не засмуціліся, а паставіліся да гэтага як да навагодняй прыгоды. У гэтыя дні мы пасьпелі даць два дадатковыя канцэрты».

Музыкі адзначаюць, што на гэтым іх супрацоўніцтва з баўгарскім бокам не сканчаецца. Беларускаму дуэту паступіла некалькі пэрспэктыўных прапановаў, якія будуць рэалізаваныя ўвесну. А пакуль, па вяртаньні дахаты, Аляксандра і Канстанцін рыхтуюцца да выпуску на лэйбле West Records свайго першага канцэртнага DVD.

Тузін Гітоў

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве34

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве34

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць