Тэатр1313

У Расіі паставілі спектакль пра «праваслаўнага вожыка», які ўтапіў вавёрку

Томскі тэатр юнага гледача прадставіў у Новасібірску спектакль «Гісторыя пра праваслаўнага Вожыка» паводле аднайменнага твора Маі Кучэрскай, перадае ТВ2 са спасылкай на намесніка дырэктара па развіцці Томскага ТЮГа Паўла Нікіціна.

«Можна сказаць, што гэта гісторыя аб няправільным разуменні праваслаўя», - сказаў Нікіцін.

Спектакль стане часткай праекту «Песні пра Радзіму», які аб'яднаў два новасібірскіх тэатры - «Глобус» і «Першы тэатр» - і Томскі тэатр юнага гледача. Па словах Нікіціна, гэты праект - «агульная гісторыя пра праблемы, якія ёсць у нашым грамадстве».

У «Гісторыі аб праваслаўным Вожыку» вожык ўгаварыў сваю суседку вавёрачку хрысьціцца ў рэчцы, загадзя ведаючы, што яна не ўмее плаваць, і калі вавёрачка патанула падчас хрышчэння, вожык заявіў, што гэта цудоўна, таму што вавёрачка памерла праваслаўнай. І ўвесь лес закрычаў: «Дзякуй Богу!»

Праект «Песні пра Радзіму» быў прадстаўлены гледачам 5 лютага на малой сцэне тэатра «Глобус» у Новасібірску. 4 сакавіка праект прадставяць на сцэне Томскага абласнога тэатра юнага гледача.

Гледачы ўбачаць тры тэатральныя варыяцыі па матывах сучасных празаічных твораў. Для пастаноўкі рэжысёры выбралі апавяданні Віктара Пялевіна, Дзмітрыя Глухоўскага і Маі Кучэрскай.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў6

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць