Грамадства8484

Украінка расказала, як таксіст-беларус у Гданьску пагражаў выцягнуць яе сілай з машыны, бо яна адмовілася размаўляць па-руску

«Уразлівая душа «велікароса» не вытрымала таго, што ўкраінка не перайшла з ім на яго мову».

Яўгенія Матарэўская. Фота з яе фэйсбуку

Пра абуральны выпадак украінская журналістка-расследавальніца Яўгенія Матарэўская распавяла ў фэйсбуку. 

Напрыканцы верасня Яўгенія прыехала ў Гданьск, каб выступіць на міжнароднай канферэнцыі Breakwater. Пасля мерапрыемства яна выклікала таксі Bolt, каб даехаць з цэнтра горада ў гатэль і забраць рэчы. Далей па плане быў аэрапорт, бо журналістка мусіла ляцець у Арменію.

Таксіст Сяргей патэлефанаваў Яўгеніі, каб растлумачыць, дзе ёй трэба стаць, каб яму не прыйшлося аб’язджаць 10 хвілін. Ад самага пачатку ён па-англійску спытаў, ці размаўляе замоўца на рускай. Журналістка адказала, што лепш камунікаваць па-англійску. Кіроўца на простай англійскай змог сказаць, дзе неабходна перайсці дарогу і дзе чакаць таксі. 

Яўгенія зрабіла ўсё, як трэба. Праблемы пачаліся, калі яна села ў таксі.

Кіроўца, па словах журналісткі, пакрыўджана заявіў па-руску: «Дарма вы так, Яўгенія. Я буду размаўляць з вамі на той мове, на якой хачу». 

Яна адказала на ўкраінскай: «Тады мы проста не будзем размаўляць». Суразмоўцы абмяняліся шпількамі і замаўчалі — Яўгенія была ўпэўнена, што на гэтым канфлікт скончаны.

«Але праз пяць хвілін ён спыніў машыну, сказаў, каб я выйшла, і завяршыў паездку. Сказаў, што, калі я гэтага не зраблю, ён выцягне мяне сілай. Уразлівая душа «велікароса» не вытрымала таго, што ўкраінка не перайшла з ім на яго мову», — напісала Яўгенія. 

Украінка адказала таксісту, што не парушыла ніякіх правіл і хоча выклікаць паліцыю, бо адбываецца дыскрымінацыя. Кіроўца заблакаваў дзверы і сказаў, што сам адвязе яе ў аддзяленне. 

Сяргей Цымбал. Фота Яўгеніі

На ўсялякі выпадак Яўгенія сфатаграфавала таксіста і скінула здымак у працоўны чат. Мужчына, па яе словах, пачаў пагражаць, што цяпер пасажырку аштрафуюць за незаконную фотаздымку. Казаў, што яна ў Польшчы ніхто, а вось ён мае карту побыту.

Але ж як толькі пара зайшла ў паліцыю, таксіст развярнуўся і ўцёк. Яўгенія распавяла «Нашай Ніве», што не стала пісаць заяву, бо баялася спазніцца на самалёт. Выклікала новае таксі і паехала па багаж у гатэль. 

Тэхпадтрымка Bolt, па словах журналісткі, ніякай адэкватнай рэакцыі на скаргу не дала.

Яўгенія кажа, што спачатку была ўпэўненая, што кіроўца рускі — бо размаўляў чысцютка, без акцэнту. Але з яго сацсетак даведалася, што ён беларус і не так даўно пераехаў з Мінска ў Гданьск.

 Сяргей Цымбал

Цікава, што 41‑гадовага Сяргея, які цяпер працуе таксістам, у Беларусі, па даных «Белпола», мінімум 59 разоў працягвалі да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Яўгенія паспрабавала пагаварыць з мужчынам у сацыяльных сетках, але той проста заблакаваў яе ўсюды. Сяргей Цымбал зрабіў закрытымі свае акаўнты.

«Наша Ніва» папрасіла мужчыну пракаментаваць канфлікт, але адказу пакуль не атрымала.

Каментары84

  • Моўны патруль
    27.10.2026
    Таксіст па ўсёй бачнасці канешне муд@k, але ўкраінцы ўжо задзяўбалі ўсіх сваім украінацэнтрызмам і моўнымі прынцыпамі. На 1000% упэўнены, што яна выдатна ведае рускую мову, як і кіроўца таксі. Таму цалкам лагічна было абраць яе для камунікацыі, а не ўключаць нікому непатрэбныя прынцыпы ў Польшчы і замест добра зразумелай для абодвух людзей мовы выкарыстоўваць англіскую і пасля ўкраінскую.
    Мова перш за ўсё гэта сродак камунікацыі і руская, як адна з міжнародных у дадзеным выпадку выдатна для гэтага пасавала. Польшча яўно не тое месца, дзе ўкраінцам трэба паказваць свае моўныя прынцыпы.
  • Гэць
    27.10.2026
    Беларусы нават у Польшчы гатовыя нападаць за мову, але не ў абарону роднай беларускай, а ў абарону расейскай. Які сорам.
  • А дзе доказы?
    27.10.2026
    А дзе доказы, што ўсё было менавіта так як жанчына піша?
    Я не абараняў таксіста, але ёсць адчуванне, што там усё магло быць не так драматычна як журналістка апісвае
    Са мной таксама ў асноўным размаўляюць па-расейску, калі я размаўляю па-беларуску, у тым ліку знаёмыя ўкраінцы. Але я не раблю выгляд, што не разумею расейскаю і пачынаю рабіць скандал з гэтага

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць