Культура44

Памерла пісьменніца Лідзія Арабей

Сёння стала вядома, што вечарам 20 лютага пайшла з жыцця Лідзія Львоўна Арабей. У чэрвені пісьменніцы, літаратуразнаўцы споўнілася б 90 гадоў. Смуткуем і выказваем спачуванні сябрам і блізкім.

Развітанне з пісьменніцай адбудзецца заўтра, 22 лютага, у 13.00 у Крэматорыі спецкамбіната КБА на Паўночных могілках Мінска (пас. Навінкі, Мінскі раён).

Лідзія Арабей нарадзілася 27.06.1925 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Шчучыне Гарадзенскай вобласці (1942-1944). Пасля вызвалення (1944) - супрацоўнік рэдакцыі шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». З 1945 г. жыла ў Менску. Працавала ў часопісе «Вожык», у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», настаўнічала. У 1951 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1954 г. - аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР. Была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1955-1967), літсупрацоўнікам часопіса «Полымя» (1967-1974). Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1958 г.

Літаратурную працу пачала ў 1945 г. Выступала як празаік, крытык, літаратуразнавец. У 1956 г. выдала даследаванне «Цётка (Алаіза Пашкевіч)», у 1959 г. - крытыка-біяграфічны нарыс «Хвядос Шынклер». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ларыса» (1964), «Ваўчкі» (1972), «Сярод ночы» (1968), «На другой зіме вайны» (1968), «Мне трэба ехаць» (1974), «Паласа дажджу» (1984), «Пошукі кахання» (1987), дакументальных аповесцей пра Цётку «На струнах буры» (1967) і «Стану песняй» (1977), раманаў «Іскры ў папялішчы» (1970) і «Сузор'е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), кнігі сатыры і гумару «Кватэра № З» (1961). Выдала зборнікі апавяданняў для дзяцей «Калібры» (1960), «Ісці ў разведку» (1989) і аповесць «Сіні бор» (1972). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).

Пераклала раман эстонскага пісьменніка А. Хінта «Бераг вятроў» (з А. Раманоўскай, 1960).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі15

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома16

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць