Эканоміка22

Беларусь плануе нарасціць пастаўкі харчавання ў ЗША і ўвайсці ў амерыканскія гандлёвыя сеткі

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігарам Брыло ў ходзе візіту ў ЗША праводзіць працу па дыверсіфікацыі экспарту. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў. 

Паводле яго слоў, 23 лютага ў Вашынгтоне адбылася афіцыйная сустрэча і дзелавыя перамовы на ўзроўні намеснікаў міністраў сельскай гаспадаркі Беларусі і ЗША. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб стане спраў у сельскагаспадарчай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай сферах і выказалі ўпэўненасць, што гэтая сустрэча паслужыць штуршком да іх развіцця. 

«Гэта сапраўды прарыў у нашых адносінах, прычым не толькі на ўзроўні ведамстваў, але і ў знешнепалітычным плане. Справа ў тым, што падобныя да гэтых візіты і кантакты на такім узроўні не праходзілі ўжо на працягу доўгага часу. Дзярждэпартамент і Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША ўзялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы нашага візіту», — адзначыў Багданаў. 

Са свайго боку прадстаўнік амерыканскага Мінсельгасхарча Алексіс Тэйлар выказала задавальненне тым, што аграрныя ведамствы дзвюх краін стаяць у авангардзе працы па наладжванні беларуска-амерыканскіх адносінаў не толькі ў гандлёвай, але і ў знешнепалітычнай плоскасці. Яна падзякавала беларусам за незалежную пазіцыю і намаганні па стабілізацыі сітуацыі ва Украіне. 

«Такі візіт і ўзровень сустрэч стаў магчымы выключна дзякуючы палітыцы, якая праводзіцца нашым прэзідэнтам па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Мінск як сталіца міру (мірных ініцыятыў) стала вядомая ва ўсіх кутках нашай планеты», — сказаў Багданаў. 

Паводле яго слоў, у ходзе перамоў беларускі бок запрасіў кіраўніцтва амерыканскага сельскагаспадарчага ведамства наведаць Беларусь і азнаёміцца з працай аграрнага сектара ў межах міжнароднай сельскагаспадарчай выставы «Белагра 2015». Там плануецца падпісаць пагадненні аб паразуменні і супрацоўніцтве паміж сельскагаспадарчымі міністэрствамі дзвюх краін. 

Праца беларускай дэлегацыі будзе доўжыцца да канца тыдня. Запланаваны сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі штата Індыяна, прадстаўнікамі амерыканскага бізнесу, юрыдычнымі, перапрацоўчымі і гандлёвымі кампаніямі. 

Як паведаміў Багданаў, у ходзе сустрэч беларуская дэлегацыя працягне працу над прасоўваннем беларускіх тавараў на амерыканскі рынак, пошукам інвестыцый у сельскую гаспадарку Беларусі, арганізацыяй сумеснага прадпрыемства ў галіне племяннога свінаводства і будаўніцтва на тэрыторыі краіны нуклеус-цэнтра племяннога статку свіней. 

За мінулы год прадпрыемствы Мінсельгасхарча экспартавалі ў ЗША тавараў больш чым на 2,5 млн долараў, што на 50% больш за узровень 2013 года. 

«Беларуская малочка, хлебабулачныя і макаронныя вырабы, сокі, рыбная прадукцыя, кандытарскія вырабы і алкаголь трывала замацаваліся на паўночнаамерыканскім кантыненце. Але цяпер стаіць задача нарасціць аб'ёмы паставак, пашырыць асартымент прадукцыі і ўвайсці ў амерыканскія гандлёвыя сеткі», — падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД Мінсельгасхарча.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай29

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай29

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць