Грамадства88

Палітвязень Мікалай Дзядок атрымаў дадаткова год і тры дні зняволення

Суд Ленінскага раёна Магілёва 26 лютага прызнаў палітвязня Мікалая Дзядка, які знаходзіцца ў турме, вінаватым у злосным парушэнні рэжыму і прыгаварыў яго да аднаго года і трох дзён пазбаўлення волі. 

Нагадаем, 25—26 лютага ў магілёўскай турме № 4 разглядалася справа асуджанага за злоснае хуліганства анархіста Мікалая Дзядка. Яму інкрымінавалася злоснае парушэнне рэжыму (артыкул 411 КК). Тэрмін зняволення Дзядка заканчваўся 3 сакавіка, аднак прызнанне судом яго вінаватасці ў новым злачынстве адтэрмінавала выхад на волю. 

«Мікалай будзе адназначна падаваць касацыйную скаргу, і пакуль прыгавор не набудзе моц, ён будзе знаходзіцца ў турме, а потым яго этапуюць у калонію строгага рэжыму», — паведаміла жонка Дзядка Валерыя Хоціна. 

Паводле яе слоў, суддзя Шведаў прадэманстраваў адкрытасць і ўсебаковасць у даследаванні матэрыялаў справы. «Я не магу сказаць, што ў мяне ёсць нейкія прэтэнзіі да суддзі наконт таго, што ён нешта недарасследаваў, не паспрабаваў высветліць нейкія акалічнасці. Іншая рэч, што ў мяне ёсць прэтэнзіі наконт вынясення прыгавору. Наш адвакат зачытваў патрабаванні закона, па якіх гэты 411-ты артыкул не варта прымяняць да тых нязначных эпізодаў, і тым больш і іх колькасць варта было зменшыць — лічыць за адзін год, а не амаль за два з паловай гады, як гэта было зроблена пры правядзенні праверкі», — сказала жонка асуджанага анархіста. 

Яна лічыць несправядлівым тое, што суд даў максімальнае пакаранне за 16 эпізодаў парушэння рэжыму, якія ставяцца ў віну мужу, лічачы іх на працягу двух з паловай гадоў. 

Зазначым, што суд праходзіў у закрытай установе, таму трапіць на пасяджэнне журналісты не маглі. 

Нагадаем, Дзядок быў узяты пад варту 3 верасня 2010 года. 27 мая 2011 года суд Заводскага раёна Мінска прыгаварыў яго да чатырох з паловай гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму на падставе ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства). 5 снежня 2012 года пастановай суда ўмовы адбывання пакарання Дзядку былі замененыя на больш жорсткія, і Мікалая перавялі з калоніі № 17 Шклова ў турму № 4 Магілёва. 

Як лічаць праваабаронцы, падставай для прыгавору Дзядку стаў яго ўдзел у мірнай дэманстрацыі пратэсту каля Міністэрства абароны супраць сумесных руска-беларускіх ваенных вучэнняў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі9

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць