Свет

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action

Летась аўтарка рамана «Нармальныя людзі» заявіла, што мае намер і надалей накіроўваць аўтарскія адлічэнні ад продажу сваіх кніг на падтрымку гэтай арганізацыі.

Салі Руні, фота Erik Voake/Getty Images for Hulu

Папулярная ірландская пісьменніца Салі Руні заявіла, што яе кнігі больш не будуць пастаўляцца ў брытанскія кнігарні, паколькі яна фінансава падтрымлівае арганізацыю Palestine Action, забароненую ў Вялікабрытаніі як тэрарыстычная, піша Бі-бі-сі.

Palestine Action, актывісты якой ладзілі акцыі на вайсковых базах і іншых аб’ектах, звязаных, на іх думку, з падтрымкай Ізраіля, была прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй летась на падставе Закона аб тэрарызме 2000 года. За сяброўства ў ёй або публічную падтрымку арганізацыі прадугледжана крымінальнае пакаранне ажно да 14 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым пакуль ніводнага чалавека не было асуджана за падтрымку Palestine Action.

Летась аўтарка рамана «Нармальныя людзі» заявіла, што мае намер і надалей накіроўваць аўтарскія адлічэнні ад продажу сваіх кніг на падтрымку гэтай арганізацыі.

У заяве, накіраванай Бі-бі-сі, Руні паведаміла, што далейшае распаўсюджванне яе твораў у Вялікабрытаніі можа ўяўляць сабой «сур’ёзнае крымінальнае злачынства». Таму яна дамовілася са сваім выдавецтвам Faber аб спыненні паставак яе кніг у краіну.

«Я прыклала ўсе намаганні, каб адкрыта расказаць грамадству пра свае перакананні і намеры, і цалкам гатовая прыняць наступствы», — заявіла пісьменніца.

Электронныя версіі кніг Руні ўжо знятыя з продажу ў Брытаніі, але ў многіх кнігарнях па-ранейшаму ёсць друкаваныя асобнікі з ранейшых паставак.

У найбуйнейшай брытанскай сетцы кнігарняў Waterstones пацвердзілі Бі-бі-сі, што выдавецтва Faber не ўводзіла абмежаванняў на продаж асобнікаў, якія ўжо ёсць у кнігарнях. Паводле звестак NielsenIQ BookData, ва ўсім свеце прададзена больш за шэсць мільёнаў асобнікаў кніг Руні, у тым ліку 2,3 мільёна — у Вялікабрытаніі.

Раман «Нармальныя людзі» выйшаў у 2018 годзе, а праз два гады паводле яго знялі папулярны тэлесерыял, дзякуючы якому акцёры Пол Мескал і Дэйзі Эдгар-Джонс атрымалі шырокую вядомасць і фактычна пачалі паспяховую кар’еру.

Руні таксама напісала раманы «Інтэрмецца», «Размовы з сябрамі» і «Прыгожы свет, дзе ж ты».

У заяве для Бі-бі-сі выдавецтва Faber паведаміла: «З-за брытанскага заканадаўства склалася сітуацыя, пры якой Faber не можа пералічваць Салі Руні даходы ад продажу яе твораў у Вялікабрытаніі».

«Працаваць з кнігамі пісьменніка, не маючы магчымасці выплачваць яму належныя даходы, — цалкам непрымальная сітуацыя для выдавецтва, — таксама гаворыцца ў заяве. — Таму па поўным узгадненні з Салі мы прынялі рашэнне спыніць пастаўкі яе твораў у Вялікабрытанію ў любым фармаце».

«Мы па-ранейшаму ганарымся тым, што выдаём яе выдатныя творы, і працягнем прадаваць іх у іншых краінах», — дадалі ў Faber.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі9

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць