Свет3636

Спадарожніца Нямцова распавяла пра яго забойства: кілер быў настолькі прафесійны, што яна не паспела нават заўважыць яго

Украінская мадэль Ганна Дурыцкая, якая знаходзілася побач з Барысам Нямцовым у момант забойства, у эфіры «Дождя» распавяла пра абставіны злачынства.

AP

Паводле яе слоў, 27 лютага каля 22:00 яна сустрэлася з Нямцовым у кавярні ў ГУМе. Неўзабаве яны пайшлі да палітыка дадому на «Траццякоўскую». Калі яны ішлі па Вялікім Маскварэцкім мосце, Нямцова застрэлілі.

Адкуль з'явіўся кілер, дзяўчына не заўважыла, бо ён быў за спінай.

Калі Дурыцкая павярнулася, яна заўважыла толькі светлую машыну, якая ад'яжджала. Ні нумар, ні мадэль аўтамабіля спадарожніца Нямцова не запомніла.

Ганна Дурыцкая паведаміла, што пасля забойства яна падышла да кіроўцы машыны камунальных службаў.

Той ёй сказаў, як патэлефанаваць у паліцыю, і з'ехаў (ён казаў Life News, што сам выклікаў паліцэйскіх). Прыкладна праз 10 хвілін, па словах Дурыцкай, да месца забойства прыехалі паліцэйскія. Яе адразу ж павезлі на допыт. Дзе праводзіўся допыт, яна не ведае. Як распавяла дзяўчына, праз некалькі гадзін пасля пачатку допыту яна запатрабавала адваката і прадстаўніка ўкраінскага пасольства. Гэта патрабаванне не было выканана.

Па словах Ганны Дурыцкай, яна хоча з'ехаць з Расіі ў Кіеў, дзе жыве яе маці. Аднак следчыя запэўніваюць яе, што пакідаць Маскву небяспечна.

«Мяне на працягу трох сутак разам з аховай возяць у Следчы камітэт і праводзяць следчыя дзеянні», — распавяла яна.

У рамках следчых дзеянняў, у дзяўчыны праверылі ўсе яе асабістыя рэчы, а таксама скапіявалі ўсю інфармацыю з тэлефонаў.

«Я дала ўсе паказанні. І я не разумею, чаму не могуць адпусціць», — сказала дзяўчына, якая знаходзіцца ў статусе сведкі. Цяпер яна жыве ў кватэры сваіх сяброў пад кругласутачнай аховай. Паводле яе слоў, ахоўнікі не даюць выйсці ёй з кватэры, таму, магчыма, яна нават не зможа трапіць на пахаванне Барыса Нямцова.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць