Але арганізатары пакуль не маюць афіцыйнага ліста ад спевака, таму грошы за квіткі не вяртаюць.

На афіцыйным сайце канадскага рок-музыкі Браяна Адамса і на яго старонках у сацыяльных сетках з’явілася паведамленне пра адмену мінскага канцэрта, які мусіў прайсці ў «Чыжоўка-Арэне» 26 сакавіка.
«Канцэрт Браяна ў Мінску, Беларусь, 26 сакавіка адменены з-за лагістычных і арганізатарскіх складанасцяў. Квіткі можна вярнуць у месцах, дзе іх набывалі», — напісана ў паведамленні.
Мінскія арганізатары даведаліся пра адмену канцэрта таксама з інтэрнэту, але пакуль грошы за квіткі не вяртаюць.
«Мы бачылі на Facebook, бачылі тое, што апублікавана на сайце, але пакуль чакаем афіцыйны ліст ад самога артыста», — кажуць прадстаўнікі кампаніі-арганізатара.
Нагадаем, канадскі рокер планаваў наведаць Мінск у межах свайго новага гастрольнага туру, прысвечанага 20-годдзю выхаду альбома «Reckless», які лічыцца самым паспяховым у кар’еры музыкі.
-
Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года
-
«Дачка даб'ецца, каб ніхто не забараняў спяваць яго песні». Адзіная дачка Алега Моўчана безвынікова змагаецца з яго ўдавой за «Малітву»
-
Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары