Астраномы ўпершыню атрымалі Крыж Эйнштэйна ад звышновай
Да звышновай на фота 9,3 млрд светлавых год.

Астрафізікі розных краін свету паралельна праназіралі успышку звышновай, якая праз гравітацыйнае лінзаванне «распалася» на выяве на чатыры яскравых кропкі. Вынікі назіранняў апісаныя ў часопісе Science.
Успышка звышновай адбылася ў 9,3 млрд светлавых год ад Зямлі. Але яе перакрыла скопішча галактык, што знаходзіцца ў 5,3 млрд светлавых год ад нас.
Магутнае гравітацыйнае поле галактык дала эфект, прадказаны агульнай тэорыяй рэлятыўнасці, — гравітацыйнае лінзаванне. Пры ім гравітацыйнае поле скрыўляе распаўсюд святла як звычайная лінза.

Раней эфект Крыжа Эйнштэйна, калі праз гравітацыйнае лінзаванне выява аб’екту распадаецца на чатыры, назіраўся толькі для квазараў (далёкіх ядраў галактык). Упершыню ў аб’ектывы навукоўцаў патрапіў Крыж ад звышновай (выбух зоркі з утварэннем на як месцы нейтроннай зоркі альбо чорнай дзіры).
Каментары