Культура

Альбом пераможных песень

Гурт «Стары Ольса» ўклаў «Гераічны эпас» і прэзэнтуе яго 16 красавіка.

Гурт «Стары Ольса» ўклаў «Гераічны эпас» і прэзэнтуе яго 16 красавіка.

Свой восьмы дыск «Гераічны эпас» удзельнікі гурту «Стары Ольса» называюць першым альбомам, заснаваным на выключна арыгінальным матэрыяле. «Калі раней мы дазвалялі разгуляцца фантазіі ў некаторых песьнях, то на новым дыску сабраныя толькі арыгінальныя старадаўнія мэлёдыі. І сьпяваюцца толькі арыгінальныя стараўдаўнія песьні», – апавядае лідэр гурту Зьміцер Сасноўскі. У «Гераічны эпас» увайшлі ўрачыстыя творы, вайсковыя песьні, народныя баляды, аб’яднаныя гераічнай тэматыкай. Так, «Рыцарства ўсё сышлося» прысьвечана дывэрсійнай выправе войска ВКЛ у Масковію ў 1580 г., «Клецкая бітва» на словы Мацея Стрыйкоўскага апавядае пра бітву з татарамі ў 1506 г., ёсьць сьпеў пра Грунвальд, панэгірычныя творы пра вялікіх князёў і слаўных рыцараў ВКЛ.

Музыкі надавалі ўвагу працы з фанэтыкай, вымаўляючы ўсе словы, як тое меркавалася ў арыгінале. Дзеля гэтага музыкі працавалі над альбомам разам з навукоўцамі – Станіславам Акінчыцам, Аляксандрам Глушком, Эдвардам Зайкоўскім. «Мы адкрылі новы кірунак – музычнае дасьледаваньне, – кажа З.Сасноўскі. – На дыску, акрамя сьпеваў, можна знайсьці падрабязныя гістарычныя камэнтары да кожнага зь іх». Лідэр «Старога Ольсы» робіць папраўку на тое, што яны наблізіліся да арыгіналу, «але ніхто дакладна ня можа сказаць наколькі».

У «Гераічным эпасе» нават добра абазнаных слухачоў чакае нямала знаходак, як то беларускі варыянт духоўнага гімну «Багародзіца» ці баляда «Падымалісь чорны хмары», час стварэньня якой дасьледчыкі адносяць да часоў татарскіх нашэсьцяў.

Альбом зь пераможнымі песьнямі гурт прэзэнтуе 16 красавіка ў Палацы прафсаюзаў. Каб перадаць тагачасную музычную атмасфэру, «Стары Ольса» запрасіў дадатковых музыкаў. Для кожнай песьні падабраныя адпаведныя па часе інструмэнты – дуды, жалейкі, гусьлі, лютні, ліра, бубны.

Сяргей Будкін

Канцэрт адбудзецца 16 красавіка ў Палацы прафсаюзаў. Пачатак у 19.00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць