Грамадства

Да Радаўніцы ў Мінску павялічаць колькасць аўтобусаў у напрамку могілак

У сувязі з масавымі наведваннямі могілак у красавіку ў Мінску будзе арганізавана работа часовых гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

11, 12, 18-20 красавіка будзе арганізавана работа аўтобусаў нумар 972Э «ДС Уручча-2 - Калодзішчанскія могілкі», нумар 973Э «ДС Захад-3 — Паўночныя могілкі» (акрамя 11 і 12 красавіка), нумар 975Э «ДС Чыжоўка - Могілкі Міханавічы», нумар 275Э «ДС Славінскага — Каралёў Стан», нумар 402Д «Азярцо — Заходнія могілкі».

Таксама будзе павялічана колькасць рухомага складу на дзеючых гарадскіх аўтобусных маршрутах нумар 68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі», нумар 94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі», нумар 109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі», нумар 170Э «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі».

21 красавіка будзе арганізавана работа маршруту нумар 931 «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі», нумар 968Э «ДС Карастаянавай - Паўночныя могілкі», нумар 971Э «ДС Захад-3 - Могілкі Міханавічы», нумар 972Э «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі», нумар 973Э «ДС Захад-3 - Паўночныя могілкі», нумар 974Э «Кульман — Паўночныя могілкі», нумар 975Э «ДС Чыжоўка - Могілкі Міханавічы», нумар 977 «1-я вароты — 2-я вароты» (для абслугоўвання Паўночных могілак), нумар 979Э «ДС Карбышава - Паўночныя могілкі», нумар 275Э «ДС Славінскага - Каралёў Стан», нумар 337Д «аг. Лясны — Бальшавік», нумар 402Д «Азярцо — Заходнія могілкі».

Таксама будзе павялічана колькасць рухомага складу на дзеючых гарадскіх аўтобусных маршрутах нумар 94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі», нумар 170Э «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі».

Акрамя таго, 21 красавіка з 7.00 да 20.00 будзе павялічана колькасць рухомага складу на аўтобусных маршрутах нумароў 3С, 29, 59, 148С, 921, тралейбусных маршрутах нумароў 2, 22, 25, 41, 46, 92 і трамвайным маршруце нумар 11; арганізавана работа часовых аўтобусных маршрутаў нумар 22Д «ДС Чыжоўка — ст.м. Аўтазаводская», нумар 995С «ДС Уручча-2 — Сцяпянка»; адменена работа аўтобуснага маршруту нумар 172Э.

Таксама 21 красавіка ў сувязі з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вуліцы Кульман з-за арганізацыі масавых перавозак пасажыраў да мясцін пахавання рух аўтобуснага маршруту нумар 19 «ДС Карастаянавай — Сляпянка» будзе арганізаваны па вул. Карастаянавай, вул. Арлоўскай, пл. Бангалор, вул. М.Багдановіча з выкананнем прыпыначнага пункта «пл. Бангалор» у абодвух напрамках.

Аплата за праезд на маршрутах нумароў 22Д, 68, 94С, 109, 931, 977, 995С будзе спаганяцца па гарадскім звычайным тарыфе, на маршрутах нумароў 170Э, 968Э, 971Э, 972Э, 973Э, 974Э, 975Э, 979Э — па гарадскім экспрэсным тарыфе; на прыгарадным маршруце нумар 275Э — па прыгарадным экспрэсным тарыфе, на прыгарадных маршрутах нумароў 337Д, 402Д - па прыгарадным дадатковым тарыфе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар7

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць