Улада33

Гайдукевіч: Найлепшы спарынг-партнёр для Лукашэнкі — невядомы кандыдат ад апазіцыі

Найлепшы спарынг-партнёр для Аляксандра Лукашэнкі сёння — гэта кандыдат ад апазіцыі. Такую думку выказаў першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч. 

«Нас пастаянна абвінавачвалі ў тым, што кандыдат ад ЛДП з'яўляецца спарынг-партнёрам улады. Але, выбачайце, на сёння, наадварот, усе астатнія — спарынг-партнёры ўлады. Калі «Гавары праўду» вылучае кандыдатам у прэзідэнты Таццяну Караткевіч, — гэта і ёсць самы лепшы спарынг-партнёр улады. Хто спарынг-партнёр: нікому не вядомая жанчына або Сяргей Гайдукевіч (старшыня ЛДП, неаднаразовы ўдзельнік прэзідэнцкіх кампаній, партыя будзе вылучаць яго і на выбарах 2015 года), якога ведае ўся краіна, які мае 25-гадовы палітычны вопыт і які займаў шмат пасадаў кіраўнікоў?» — задаў пытанне Гайдукевіч-малодшы. 

«Самы вялікі спарынг-партнёр Лукашэнкі — гэта кандыдат апазіцыі, якога ніхто не ведае. Закончацца выбары, і ўсе пра яго забудуць», — упэўнены першы намеснік старшыні ЛДП.

Паводле яго слоў, «раней апазіцыя атрымлівала грошы канкрэтна на барацьбу з Лукашэнкам». «Зараз у сувязі з падзеямі ва Украіне гэтыя грошы ёй не даюць. Па-першае, большая частка фінансавання ідзе на падзеі, звязаныя з Украінай. Па-другое, прэзідэнт вельмі правільна вядзе знешнюю палітыку, што вымушаныя прызнаць нават радыкальныя апазіцыйныя сілы. Таму адзіная магчымасць атрымаць грошы для іх — правільная антырасійская рыторыка», — мяркуе Гайдукевіч. 

Што да ЛДП, то, як сцвярджае Алег Гайдукевіч, у яе ніколі не было праблем з фінансаваннем. «Мы жывем за ўласныя сродкі ўнутры краіны. Мы заўсёды выстаўлялі найбольшую колькасць дэпутатаў, заўсёды самастойна збіралі подпісы, ніколі не былі спарынг-партнёрамі ўлады, таму што нас заўсёды штурхалі, не пускалі ў парламент», — заявіў ён. 

На думку Гайдукевіча, апазіцыі неабходная змена пакаленняў: «Павінна прыходзіць моладзь, павінны паволі мяняцца лідары, якія не маюць поспеху і не карыстаюцца папулярнасцю. Павінна быць змена, пра гэта мы гаворым ужо не першы год. Без змены палітычных лідараў апазіцыі нічога не свеціць. Хопіць жыць 90-мі гадамі мінулага стагоддзя, час змяніўся, выраслі новыя пакаленні, патрэбныя новыя ідэі». 

«У нас яны ёсць, таму мы і рушым наперад, — дадаў ён. — Мы якраз нацэленыя на барацьбу за ўладу. Таму што палітыка — гэта прагматычная спакойная дзейнасць, скіраваная на тое, каб змагацца за ўладу. Мы за яе змагаемся, росцім свае структуры. Апрача нас, гэтым ніхто не займаецца, і гэта прынясе свой плён».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць