У выніку землятрусу ў Непале загінула больш за 1000 чалавек
Землятрус магнітудай 7,9, які адбыўся сёння раніцай, стаў наймацнейшым у Непале за 80 гадоў. Ён прывёў да сур'ёзных разбурэнняў ў Катманду і яго ваколіцах.


Дзясяткі дамоў былі разбураныя, сотні — пашкоджаныя, на дарогах утварыліся правалы. Паведамляецца аб праблемах з тэлефоннай сувяззю і электразабеспячэннем.
Ахвярамі землятрусу сталі больш за 1000 чалавек. Дакладная колькасць ахвяр удакладняецца.
У бальніцы Катманду дастаўляюць дзясяткі параненых. Мясцовыя ўлады адзначаюць, што мноства людзей могуць знаходзіцца пад заваламі. Ужо вядома, што дзясяткі людзей апынуліся пад абломкамі разбуранай старажытнай вежы ў сталіцы краіны.
У краінах, што мяжуюць з Непалам, падземныя штуршкі ад землятрусу прывялі да гібелі 30 чалавек, 20 з іх загінулі ў Індыі.
Па словах відавочцаў, землятрус у Непале ўсё яшчэ працягваецца. За апошнія 3 гадзіны адбылося больш за 10 паўторных штуршкоў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары