Навука і тэхналогіі33

Біёлагі стварылі курэй з галовамі дыназаўраў

На шчасце ці на жаль, гэта не «Парк Юрскага перыяду» — дына-курам не далі нарадзіцца.

Амерыканскія біёлагі стварылі эмбрыёны курэй з галовамі, падобнымі да тых, што былі ў дыназаўраў 150 млн год таму. Аб выніках эксперыменту яны распавялі ў часопісе Evolution.

Мэтай эксперыменту было не «ўваскрашэнне» дыназаўраў — навукоўцаў цікавіла, як пысы рэптылій, старажытных продкаў птушак, набылі форму дзюбы.

Эвалюцыя дыназаўраў у птушак была складанай, не было асабліва выразных анатамічных рыс, што адрознівалі бы першых птушак ад іх продкаў-дыназаўраў. Але адной дастаткова яскравай рысай была дзюба, што ўтварылася ў рэптылій з дзвюх міжсківічных костак, што выцягнуліся і злучыліся ў адну.

Магчымы выгляд археаптэрыкса — самага ранняга і прымітыўнага прадстаўніка птушак, што жыў каля 150 млн год таму. Выява: dinocasts.com

Біёлагі параўналі развіццё сучасных курэй і страусаў з алігатарамі, яшчаркамі і чарапахамі ды выявілі бялкі FGF і Wnt, што ў рэптылій актыўныя толькі ў двух невялікіх участках плоду, дзе пры развіцці з’явіцца пыса, а ў птушак — у шырокай паласе будучай пысы з дзюбай.

Затым актыўнасць бялкоў была блакаваная ў тузіне эмбрыёнаў курэй. У некаторых згаданыя міжсківічныя косткі злучыліся, у іншых — не. На месцы дзюбаў засталіся ласкуты скуры.

Злева направа: чэрап звычайнага кураня, чэрап мадыфікаванага кураня, чэрап сучаснага алігатара. Фота: Bhart-Anjan Bhullar

Як паказала далейшае лічбавае мадэляванне, многія птушаняты выйшлі бы падобнымі да першаптушак накшталт археаптэрыкса і дыназаўраў кшталту велацыраптара.

«Паглядзеўшы на гэтых жывёл, вы ўсё роўна сказалі бы, што гэта дзюбы. Але калі б вы пабачылі шкілет, вы былі б вельмі здзіўленыя», — кажа кіраўнік даследавання, Бхарт-Анджан Бхулар з Гарварда. Ён сумняецца, што ў выніках эксперыменту атрымалася цалкам пазбавіць курэй іх дзюбаў.

Зародышаў па правілах універсітэту не давялі да нараджэння, а даследавалі іх у апошнія дні перад нараджэннем.

«Мы ніколі не збіраемся прыходзіць да дына-куранят ці як гэта назваць», — завярае Бхулар.

Тым не меней, існуюць навукоўцы, якія вераць у магчымасць адраджэння дыназаўраў з генна мадыфікаваных птушак. Палеантолаг Джэк Хорнэр выявіў генныя мутацыі, што адказваюць за знікненне хваста ў сучасных птушак, але да вывядзення «птушка-дыназаўраў» справу пакуль не давёў.

Каментары3

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць