Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры206206

Беларуса-паляка-літвін

Сёньня ён бел-чырвона-белы, заўтра бела-чырвоны, а ўчора быў чырвоным, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Адзін францускі пісьменьнік, што перакінуўся з сюрэаліста ў камуніста, выгукаў у маладосьці: «Француз! Вы лічыце мяне французам. Між тым я паўстаю супраць любой спробы наляпіць на мяне ярлык адной нацыянальнасьці…» Добра яму было эпатажнічаць. Нам жа вядома: касмапаліты ў нашым варыянце гэта — інтэрнацыяналісты: значыцца савецкія, а савецкія, ясна, нібы‑расейцы, несапраўдныя беларусы, карацей. Цэлы народ гэта спазнаў.

У ідэале зусім няблага: вольны горад Гартэн, любы гараджанін, а пагатоў пісьменьнік карыстаецца штодзённа некалькімі мовамі, бярэ з розных культур. Але ў жыцьці, у сучаснай гісторыі вольны горад Данцыг усё больш ператвараўся ў горад адной мовы і культуры. І чым гэта закончылася? Лёс памежных гарадоў. Хто каго! Але ўзьнікае новая зьява, памежны чалавек: сёньня ён беларус, заўтра паляк, пасьлязаўтра літвіном пачынае сябе называць. Але што ў нашыя дні можа значыць гэтае «літвін»? Толькі літовец па‑польску, іншага рэчаіснага значэньня гэтае слова цяпер ня мае.

Зноў жа: гэта цікавая зьява, пакуль яе носьбіт не пачынае крыху раздражняць. Не, не таму зусім, што сёньня ён зноўку зрабіўся палякам (табе пальшчызна таксама даспадобы!), а таму, што хай неўсьвядомлена яму хочацца падмацаваць гэты свой крок у паны таптаньнем беларускага. Адкуль гэтае халопства? Зрэшты, вядома адкуль. Дый «Тутэйшыя» застаюцца вечна сучаснымі.

Хай не адразу атрымалася, але ты прызвычаіўся за жыцьцё ўспрымаць людзей якімі яны ёсьць. Але ўсё роўна час‑часам нейкі выпадак выклікае ніякаватасьць у лепшым разе, а ўвогуле — непрыемнае зьдзіўленьне, прыкрасьць. А можа нават абражанасьць? Хіба не. Лепей тады казаць пра лёгкую гідлівасьць ці папросту больш нэйтральнае — адмоўнае стаўленьне. А як бы вы рэагавалі, каб з вамі прывіталіся: ці вы яшчэ не памерлі? Даўно ня бачыў. Пытаньне‑зычэньне беларусу ад беларуса, які чарговым разам зьмяніў колер скуры. І ці далёка мы гэтак заедзем?

Колькі можна гуляць у тутэйшых, чарнарусаў, бацькавічаў, дулебаў, пінчукоў, белавежцаў, вялікакрэваў, эўропаягаў? Калі пірог, ці нават бохан звычайны, салдацка‑савецкая цаглінка пад назвай «беларус» недапечаная ўвесь час — то нібы гліна, што ня рэжацца сырая, то крышыцца, асабліва калі чарсцьвее, клейкавіны бо не хапае, збожжа другога гатунку і дадаткі патрэбныя скралі як звычайна, ды яшчэ пасьля чаркі‑скваркі пяклі.

Каментары206

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць