Мова88

Мова наша. Тыповыя памылкі «Нашай Нівы» за май — 1

Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

кошт кожнай машыны вышэЙШЫ за 100 тысяч; ключ робіцца бліжэйШЫ ад машыны; не было трохпакаёўкі, таннейШАЙ за 1650 за метр; каханне маё з Васілём робіцца ўсё мацнейШЫМ і мацнейШЫМ, бо тут гэта прыметнікі, а не прыслоўі, а прыметнікі ў беларускай мове, як і ў ангельскай, французскай ці польскай у параўнальнай форме не супадаюць з параўнальнай формай прыслоўяў

пАлігамная жывёла

казаЦКІ, а не казачы

спАртзала

дВУхгадзінны допыт

шэсцьдзЯсят

імя жаночае МаЯ (без й), прозвішча МеЕрхольд

будучыня лепш, чым будучае

ЧЭлябінск, ЧЭлябінская вобласць, бо правіла акання не распаўсюджваецца на словы неславянскага паходжання

першынствО

ляснік, але з лесніком, бо націск перамяшчаецца на іншы склад

вышыня, а не высата

насенне, а не семяна

ВойцЕх, ВайцЕх, АльжбЕта, ЭльжбЕта

мэсЭдж

бітва пад ДэбальцавАМ, вёска пад ГроднАМ, хмара за МаладзечнАМ

коўзанка, а не каток (= месца коўзання)

Красная плошча, а не Чырвоная (= прыгожая)

курортА, гастраномА, годА, калгасА, БабруйскА, пунктА, білетА, валА, буфетА, кантынгентА, СпасА, палкА, парадА, класА (родны склон, мужчынскі род)

арт-хаўзУ, фондУ, ФорумУ вулічных тэатраў, наркотыкУ, жанрУ (родны склон, мужчынскі род)

першага курсА ўніверсітэта (= года), але карабель збіўся з курсУ (= кірунку)

Статкевіч застанецца ў турме да канца тэрмінУ (= часу), але ўжыванне тэрмінА «палітвязень» (= слова)

Наваросія, але нОварасійскі; нАвабуд, але нОвабудоўля, бо націск у другой аснове перамясціўся на другі склад ад пачатку

з'яЗджаць

РаУль, а не Раўль Кастра, бо націск на гэтае у, як і ў словах Саудаўская, КіндзмараУлі

з самАга пачатку, а не з самога

ордэн дае ў множным ліку ордэны, ордэнаў, а не ардэны, ардэноў

геолагаразведачны, а не геолагаразведвальны

блокпАсты, а не блокпосты

джып «ГраНД Чэрокі»

бізнэсмЕн, спартсмЕн, але таксама бізнэсовец, спартовец

гендАрны, прадзюсАр

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ19

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць