Нерухомасць1212

Офіс ІТ-кампаніі па-беларуску: сучаснасць, камфорт і родная мова

15 мая 2015 года адбылося адкрыццё новага офіса кампаніі «Сістэмныя тэхналогіі». Офіс атрымаўся досыць незвычайны. Вядома ж, у ім ёсць і звыклыя сталы, і крэслы, праграмісты не туляцца ў капсулах і не загружаныя ў матрыцу, аднак ужо з першых крокаў і супрацоўнікі, і наведвальнікі трапляюць у захапляльны свет беларускай культуры.

На рэсэпшэн нас сустракае вялікая глянцавая шыльда «Сістэмныя тэхналогіі». І на гэтым урок беларускай мовы толькі пачынаецца. Творчую энергію можна чэрпаць проста ля ўваходу, дзе знаходзіцца пано з россыпам беларускіх слоў «развіццё, якасць, дасягненне, вышыня, творчасць» — сапраўдная «сцяна натхнення». Цікаўнаму даследніку ў офісе таксама ўдасца знайсці «пакой для генерацыі ідэй», «карчму», «пакой бадзёрасці», «працоўню», «пункт тэлефоннай сувязі» і запаветны пакой «кава ці гарбата».

«Задумаўшыся аб праекце новага офіса, мы не проста хацелі стварыць новыя працоўныя месцы для супрацоўнікаў нашай кампаніі, — паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Аляксандр Мукавозчык. — Перад намі стаяла больш важная мэта — абраць кірунак нашага развіцця на будучыню і стаць прыкладам для іншых ІТ-кампаній. У нашым офісе ёсць вельмі важны складнік: павага да краіны, у якой мы працуем, і яе культурных традыцый. Менавіта таму асноўная мова, якую мы выкарыстоўвалі ва ўнутранай навігацыі — беларуская».

У офісе кампаніі «Сістэмныя тэхналогіі» можна не толькі ўспомніць родную беларускую мову, але і здзейсніць падарожжа па самых вядомых славутых мясцінах нашай краіны. Кожны пакой для перамоў у офісе носіць імя аднаго з культурных цэнтраў Беларусі, а ў самім пакоі можна палюбавацца гістарычнымі славутасцямі нашай краіны. Тут Вас чакаюць Мірскі і Нясвіжскі замкі, палацы ў Ружанах, Гальшанах і Косава.

«Да нас у госці часта прыязджаюць замежныя партнёры, але, на жаль, з прычыны шчыльнага графіка сустрэч ім рэдка ўдаецца наведаць славутасці нашай краіны. Цяпер мы зможам знаёміць нашых гасцей з культурным багаццем Беларусі адразу ў нашым офісе», — дадае генеральны дырэктар. Новы офіс кампаніі «Сістэмныя тэхналогіі» — гэта яшчэ і пацверджанне таго, што тэндэнцыя «офіс як дом», якая атрымала такое шырокае распаўсюджванне ў офісах такіх ІТ-гігантаў, як Google, Facebook, Microsoft, усё больш актыўна выкарыстоўваецца і ў нас у краіне.

«Камфорт і сучаснасць — вось два асноўныя кірункі, якімі мы ішлі ў працэсе рэалізацыі праекта, — распавядае намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Жукоўскі. — Офіс ІТ-кампаніі 21 стагоддзя — гэта ўжо не проста працоўныя месцы, абсталяваныя камп'ютарамі, гэта паўнавартасны комплекс, дзе супрацоўнік можа знайсці ўсё неабходнае для яго камфортнай працы і адпачынку: кухня, пакоі для перамоў, пакоі для тэлефанавання, душавая, трэнінг-цэнтр. Яшчэ раз адзначу культурны складнік нашага інтэр'ера. Мы працуем у Беларусі, наша краіна — адзін з лідараў у развіцці ІТ-прадуктаў і паслуг у свеце».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп заклікаў Пуціна заключыць здзелку7

Суд у Германіі прызнаў Google адказным за фэйкавую інфармацыю, згенераваную штучным інтэлектам1

Яраслаў Чарнагор пра інтэрв'ю Лукашэнкі: Уважліва слухаем, але абсалютна не давяраем яго словам1

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?15

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко4

Беларуса злавілі ў Расіі з падробленымі правамі, але пакаралі мінімальна: ён «ветэран СВА»1

Фядута пра Аўтуховіча: У дворыку «Амерыканкі» ён упарта рабіў практыкаванні, імкнучыся падтрымліваць сябе ў форме

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць