Лісты на беларускай мове да Кірыла Сілівончыка не прапускаюць
Лісты на беларускай мове да Кірыла Сілівончыка не прапускаюць. Пішуць на канвэрце, што «ліставаньне вядзецца толькі на расейскай», і адсылаюць назад. Вось вам і адзін народ і падабенства моў…
Нагадаю, што гэта беларус, які працаваў у Расеі на вайсковым заводзе спэцыялістам па кампутарах і якога пасадзілі за антырасейскія заклікі УКантакце.
Каментары