Эканоміка11

IBA Group адкрыла новы офіс распрацовак у чэшскай Остраве

Адна з найбуйнейшых ІТ кампаній Беларусі і Усходняй Еўропы IBA Group абвясціла аб адкрыцці новага офіса распрацовак. Ён адкрыты ў чэрвені ў чэшскім горадзе Острава.

У Чэхіі, у Празе, з 1999 года знаходзіцца галоўны офіс кампаніі, а таксама два цэнтры распрацовак — у чэшскай сталіцы і Брно.

Як паведамілі ў IBA Group, пашырэнне чэшскага падраздзялення холдынгу, кампаніі IBA CZ, абумоўлена павелічэннем попыту на IТ-паслугі ў Цэнтральнай Еўропе.

У прыватнасці, генеральны дырэктар IBA CZ Алеш Гойка адзначыў, што «Паўночная Маравія і Сілезія вельмі важныя для нас не толькі з пункту гледжання існуючых і патэнцыяльных здзелак, але і з пункту гледжання рэсурсаў». Паводле яго слоў, дадзены рэгіён славіцца высокім узроўнем адукацыі выпускнікоў тэхнічных універсітэтаў і інтэлектуальным патэнцыялам яго экспертаў, якія не гатовыя змяняць месца жыхарства дзеля працы. Акрамя таго, мы хацелі б прыгледзецца да польскага ІТ-рынку».

Цэнтр распрацовак у Остраве будзе займацца распрацоўкай парталаў, мабільных дадаткаў і аўтаматызацыяй дакументаабароту. Што тытчыцца тэхналогій, асноўная ўвага будзе засяроджана на Java,.NET і HTML5.

Асноўным уладальнікам IBA Group з'яўляецца беларускі бізнэсмен Сяргей Леўцееў.

Група IBA таксама ўвайшла ў апублікаваны на гэтым тыдні Міжнароднай асацыяцыяй прафесіяналаў аўтсорсінгу (IAOP) спіс вядучых пастаўшчыкоў паслуг аўтсорсінгу Global Outsourcing 100.

Рэйтынг праводзіцца 10-ы год запар з мэтай адзначыць поспехі пастаўшчыкоў паслуг аўтсорсінгу. Кампаніі розных памераў з розных краін свету, якія прадстаўляюць увесь спектр індустрыі аўтсорсінгу, падалі заяўкі на ўключэнне ў рэйтынг Global Outsourcing 100. Сярод галін аўтсорсінгу — IТ-аўтсорсінг, а таксама аўтсорсінг бізнес-працэсаў, інфраструктуры, нерухомасці, праектавання, тэставання, вытворчасці і лагістыкі.

Global Outsourcing 100 уключае як больш буйныя міжнародныя кампаніі, якіх адносяць да катэгорыі «Лідары», так і дробныя фірмы, што паказваюць хуткі рост, — «Узыходзячыя зоркі». Выніковы спіс змяшчае 75 «Лідараў» і 25 «Узыходзячых зорак», якія набралі ў суме найбольшую колькасць балаў.

У спіс таксама ўвайшлі такія беларускія кампаніі, як Intetics, Itransition і Oxagile.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць