Эканоміка

Расійскі рытэйлер «220 Вольт» плануе адкрыць 25 крамаў у Беларусі

Расійская федэральная гандлёвая сетка «220 Вольт» ужо падпісала дагавора на адкрыццё першых шасці франчайзінгавых крамаў у Беларусі. Да канца года будуць адкрытыя чатыры крамы ў Мінску, усяго ў планах сеткі адкрыццё 25 крамаў у Беларусі. 

Перамовы са сваім першым беларускім партнёрам кампанія вяла на працягу двух месяцаў. Першая крама будзе адкрытая ўжо ў пачатку жніўня, другі — у пачатку верасня. 

У «220 Вольт» тлумачаць, што рынак Беларусі быў выбраны ў першую чаргу з-за блізкага размяшчэння і адсутнасці праблем з лагістыкай тавару ў рэгіён. Апрача таго, у кампаніі адзначылі стабільны рост колькасці заказаў з Беларусі ў інтэрнэт-краме «220 Вольт». 

«Мы бачым вялікі патэнцыял для развіцця нашай сеткі на тэрыторыі Беларусі і плануем адкрыць там да 25 крамаў. Першыя будуць адкрытыя ў Мінску, у далейшых планах Магілёў, Віцебск, Орша і іншыя гарады», — зазначыў генеральны дырэктар рознічнай сеткі «220 Вольт» Аляксандр Шпетны. 

Нягледзячы на тое, што інтэрнэт-крама ажыццяўляе дастаўку ў Беларусь ужо больш як год і большасць крамаў сеткі працуюць адначасова як пункты выдачы заказаў, першыя крамы ў Беларусі пакуль не будуць выдаваць заказы. Паводле слоў Шпетнага, першыя мінскія крамы ўяўляюць сабой традыцыйную розніцу, але ў далейшым плануецца наладзіць іх працу і ў якасці пунктаў выдачы заказаў. 

«220 Вольт» — адзін з вядучых аператараў на расійскім рынку электраінструмента і абсталявання. Сетка аб'ядноўвае больш як 220 крамаў па ўсёй краіне і найбуйнейшы на расійскім рынку інтэрнэт-крама DIY (зрабі сам) з дастаўкай ва ўсе рэгіёны Расіі, Беларусі і Казахстана. «220 Вольт» займае 9-е месца ў рэйтынгу найбуйнейшых анлайн-рытэйлераў Расіі паводле версіі часопіса Forbes (2014 год) і 19-е месца ў свеце сярод інтэрнэт-крамаў катэгорыі Home and garden у дынамічным рэйтынгу SimilarWeb. Кампанія з'яўляецца членам АКІГ (Асацыяцыі кампаній інтэрнэт-гандлю) і РАЭК (Расійскай асацыяцыі электронных камунікацый).

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць