Меркаванні1212

Андрэй Макарэвіч: Прэзідэнт — гэта не цар і не бог

Расійскі музыка Андрэй Макарэвіч упэўнены, што не дажыве да таго моманту, калі Расія стане такой, якой ён хацеў бы яе бачыць.

Пра гэта музыкант сказаў у інтэрв'ю выданню «Delfi».

RIA/Scanpix

Макарэвіч — адзін з нямногіх расійскіх культурных дзеячаў, якія адкрыта выказваюць сваё меркаванне наконт улады і Пуціна ў прыватнасці. Артыст не хавае, што не лічыць цяперашняга прэзідэнта Расіі годным лідарам.

На пытанне, што за апошні год змянілася ў яго краіне, музыка адзначыў:

«Грамадства азвярэла, зроблена гэта вельмі прафесійна з дапамогай тэлебачання.

У сувязі з гэтым я не разумею адно: напампоўка па ТБ ідзе такая, што нібы заўтра мы ўсе маршыруем ваяваць. Вельмі спадзяюся, што кіраўніцтва нашай краіны разумее, што ваяваць цяпер ні з кім не трэба — ні з Еўропай, ні з Амерыкай. Нават з Украінай. І наогул на нас ніхто не нападае. Навошта тады гэтая штодзённая напампоўка нянавісці да ўсяго свету?»

Пра эміграцыю артыст не думае, пра ўступленне ў апазіцыю — таксама.

«Эміграваць — не. Апазіцыя — гэта што? Прафесійныя барацьбіты? Не маё.

Шмат разоў казаў і паўтару: прэзідэнт — гэта не цар і не бог, гэта адміністрацыйная адзінка накшталт домакіраўніка.

І калі ў доме, які яго абраў, жыццё паляпшаецца, яму апладзіруюць. А вось калі ўсё ідзе ў *опу, яго пераабіраюць. І мяркуючы па тым, куды з дапамогай цяперашняга прэзідэнта ўсё коціцца — праблем з перавыбраннем будзе няшмат», — сказаў Макарэвіч.

Таксама, на думку музыкі, не будзе праблем з інфармацыйнай вайной.

«Здуюцца. Яны не ўлічылі здольнасць людзей да супрацьстаяння псіхічнай дэфармацыі. Лекі працуюць, пакуль кожны дзень таблетачкі прымаеш. А потым — усё!» — упэўнены ён.

На пытанне, якой ён бы хацеў бачыць Расію, Макарэвіч з сумнай усмешкай адказаў:

«Якой я яе ніколі не пабачу — паспяховай, гасціннай, развітой… Не дажыву».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты25

На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць ФОТАФАКТ3

Калісьці тут жылі мільёны. Лазерныя тэхналогіі раскрываюць маштаб загінулай цывілізацыі Амазоніі3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў12

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць