Аляксандр Лукашэнка даручыў знайсці магчымасць павышэння пенсій з 1 верасня.
Раней меркавалася, што пенсіі вырастуць з 1 жніўня, аднак свабодных грошай у бюджэце няма.
Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна патлумачыла, што заробкі не растуць, таму і паступленні ў фонд сацабароны ідуць больш павольна і ў больш нізкіх памерах, чым планавалася. У выніку апошнія паўгода пенсіі не пераразлічваліся.
Мар'яна Шчоткіна пагадзілася павысіць пенсіі на 5%. Што гэта значыцца для сталых беларусаў?
news.vitebsk.cc
Паводле статыстыкі, сярэдняя пенсія па стане на май 2015 года складала 2 659 824 рублёў ($186 у эквіваленце).
Пасля перадвыбарнага 5%-ага павышэння пенсіянеры будуць атрымліваць у сярэднім па 2 792 815 рублёў.
Такім чынам, прыбаўка складзе 133 тысячы рублёў.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча

Каментары