Свет1111

Deutsche Welle: Крэмль таемна падтрымліваў план вяртання Грэцыі да драхмы

Шэраг вядучых членаў кіраўнічай леварадыкальнай партыі СІРЫЗА пад правадырствам Панаётыса Лафазаніса, нядаўна звольненага з пасады міністра энергетыкі краіны, збіраўся прымусіць прэм'ер-міністра Алексіса Цыпраса ажыццявіць Grexit — выхад з еўразоны, каб такім спосабам вырашаць праблему каласальных даўгоў, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на нямецкія газеты.

Па дадзеных выданняў, 14 ліпеня лідар левага крыла СІРЫЗА Лафазаніс у адным з афінскіх гатэляў абмяркоўваў з чатырма іншымі лідарамі гэтай партыі план путчу, які прадугледжваў арышт кіраўніка Нацбанка Грэцыі, захоп у Афінах фабрыкі, што друкуе еўра, і хуткае вяртанне да драхмы.

Аўтары плана збіраліся выплачваць зарплаты і пенсіі за кошт гатоўкі з рэзерваў Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ), якія захоўваюцца ў той жа фабрыцы. Паводле ацэнак меркаваных путчыстаў, там знаходзілася да 22 млрд еўра. 

Сама па сабе наяўнасць тайнага плана пераходу да драхмаў не з'яўляецца сенсацыяй. СМІ паведамлялі, што былы міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс рыхтаваў на выпадак адмовы ад еўра альтэрнатыўны план.

Газета Bild сцвярджае, што план быў распрацаваны яшчэ ў траўні 2014 года ў сценах Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў (РІСІ), які да 2009 года працаваў у рамках Службы замежнай выведкі РФ, а пазней перайшоў пад крыло адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Цыпрас у маі 2014 года наведваў РІСІ, тады яшчэ ў якасці лідара грэцкай апазіцыі. «На працягу года мы актыўна супрацоўнічалі з аналітыкамі грэцкай партыі СІРЫЗА, якая перамагла сёння на выбарах», — было напісана на сайце РІСІ 26 студзеня 2015.

За месяц да перамогі на выбарах, як піша ў сваю чаргу аўтарытэтная грэцкая газета Kathimerini, Цыпрас даручыў Варуфакісу сфарміраваць невялікую працоўную групу для распрацоўкі плана Grexit. 

Аднак планам не наканавана было спраўдзіцца: у ноч на 6 ліпеня Крэмль адклікаў сваю прапанову аб дапамозе. У тую ж ноч Варуфакіс падаў заяву аб адстаўцы з пасады міністра фінансаў.

У сваю чаргу, прэзентаваны 14 ліпеня міністрам энергетыкі Лафазанисом план валютнага путчу здаўся нават прадстаўнікам левага крыла СІРЫЗА занадта радыкальным.

Замест спробы дзяржаўнага перавароту усё скончылася толькі ўнутрыпартыйным бунтам: 15 ліпеня ў парламенце Грэцыі падчас галасавання па першым пакеце рэформаў і мер эканоміі 39 членаў фракцыі СІРЫЗА адмовіліся падтрымаць Цыпраса. Чатыры міністры, уключаючы Лафазаніса, страцілі свае пасады.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць