Улада1919

Някляеў адрэагаваў на рэпліку Лукашэнкі пра яго

4 жніўня ў інтэрв'ю тром недзяржаўным СМІ («Еўрарадыё», «Радыё Свабода», tut.by) Лукашэнка заявіў, што не баіцца дэбатаў з апазіцыяй. «Назавіце прозвішча… Пра што я з імі буду размаўляць? Кебіч быў прэм'ерам, і ён паблажліва паставіўся да таго, каб з Лукашэнкам весці дэбаты. Пра што мне размаўляць з Някляевым? Я не баюся з імі сесці і абмяркоўваць штосьці», — сказаў ён. 

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, паэт Уладзімір Някляеў адрэагаваў на рэпліку Аляксандра Лукашэнкі.

«Увогуле, размаўляць не тое што няма пра што — бессэнсоўна, — пракаментаваў Някляеў. — Вынікам гутаркі павінны быць пазначаныя ў ёй дзеянні, а ў Лукашэнкі размовы — асобна, дзеянні — асобна. Як мухі і катлеты. Ён можа гаварыць пра свабоду, пра дэмакратыю, а ў дзеяннях так закручваць гайкі, каб пра свабоду з дэмакратыяй ніхто і не пікнуў». 

У той жа час Някляеў прапанаваў «для пачатку» завяршыць «дзве няскончаныя размовы». «Адна — размова 1998 года пра беларускую мову, культуру, гісторыю. Наогул пра нацыянальную свядомасць, нацыянальную годнасць, без чаго паўнацэнную дзяржаву не стварыць, незалежную Беларусь не захаваць. Ён казаў: «Так, так, але потым, потым…» Потым па выніках размовы я вымушаны быў з'ехаць з краіны», — адзначыў Някляеў. 

«Другая — няскончаная размова 2010 года пра тэрміновую, неадкладную неабходнасць палітычных і эканамічных рэформ. Па выніках гэтай размовы я апынуўся ў турме. Прычым мяне ледзь не забілі. Навошта? Чаму? Хто аддаў спецназу загад напасці на мяне? Лукашэнка? Тады пра што размаўляць?..» — лічыць паэт і палітык. 

Аднак, паводле меркавання Някляева, які абвясціў пра стварэнне руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі», цяпер ёсць найважнейшая тэма для размовы: «Як захаваць краіну, нашу дзяржаўнасць, незалежнасць? Гэта самая складаная, самая сур'ёзная праблема. Лукашэнка такі круты, што вырашыць яе сам? Армія па яго загадзе ўстане грудзьмі за Беларусь? Унутраныя войскі? Гэбісты? Як бы не так… Ва Украіне была і армія, і ўнутраныя войскі, і гэбісты. І нават флот. А хто абараніў краіну? Народ! Тыя людзі, грамадзяне Украіны, для якіх тое, што роднае, кроўнае — тое святое, за што можна прынесці любую ахвяру…» 

«Дык вось я запытаў бы ў Лукашэнкі: ці не жадае ён запісацца валанцёрам у грамадзянскі рух «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі»?

У лік людзей, гатовых прынесці ў імя захавання краіны любую ахвяру? І калі б ён пагадзіўся, тады можна было б прадоўжыць размову…» — прапанаваў Някляеў.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд21

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам30

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд21

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць