Грамадства22

Завершана грамадскае абмеркаванне рэвіталізацыі тэрыторыі былога капішча ў Мінску

Ініцыятыўная група жыхароў 10 жніўня перадала ў адміністрацыю Ленінскага раёна Мінска калектыўны зварот з заўвагамі і прапановамі наконт вынесенага на грамадскае абмеркаванне праекта рэвіталізацыі тэрыторыі былога капішча з рэканструкцыяй рэстарана «Старое русло». Аб гэтым паведаміў БелаПАН член аргкамітэта па стварэнні грамадзянскай ініцыятывы «Еўраперспектыва» Віктар Янчурэвіч. 

Як паведамлялася раней, мінчане выступаюць супраць забудовы тэрыторыі былога капішча каля парку 40-годдзя Кастрычніка. У складзе комплексу прадугледжаны тэматычны рэстаран, булачная-кандытарская прэміум-класа, кафэ розных кірункаў, у тым ліку дзіцячае кафэ, дэгустацыйная зала, банкетна-выставачныя залы і адміністрацыйны корпус. У Мінгарвыканкаме лічаць, што такая архітэктурная канцэпцыя аб'екта адпавядае мэце і скіравана на рэалізацыю ўказа прэзідэнта № 332 ад 30.06.2014, прынятага ў мэтах забеспячэння рэвіталізацыі (аднаўлення, ажыўлення, узнаўлення) тэрыторыі былога капішча (Х—ХХ стст.) з рэканструкцыяй рэстарана «Старое русло» ў рэстаранны комплекс у межах квартала вуліца Ульянаўская — вуліца Леніна — рака Свіслач. 

Грамадскае абмеркаванне праекта праводзілася з 27 ліпеня па 10 жніўня. «На жаль, абмеркаванне праводзіцца ў форме, якая выключае ўдзел прадстаўнікоў грамадскасці ў працы камісіі. Рашэнне будзе прымаць архітэктурны савет пры камітэце архітэктуры Мінгарвыканкама», — адзначыў Янчурэвіч. 

Пад зваротам, які ўчора перадалі ў адміністрацыю, паспела падпісацца 166 чалавек. Падтрымаць калегаў прыйшлі прадстаўнікі ініцыятыўных груп з вуліц Вільямса і Кірава. 

«Жыхары горада выказалі прынцыповую нязгоду з прапанаваным варыянтам рэвіталізацыі, гэта значыць вяртання да жыцця, тэрыторыі капішча як гісторыка-культурнай каштоўнасці, прызнанай Міністэрствам культуры, аб'екта матэрыяльнай і духоўнай спадчыны, бо праект не адпавядае гістарычнаму духу і статусу тэрыторыі.

Плануецца будаўніцтва маштабнага адміністрацыйнага і рэстараннага комплексаў, а для капішча прадугледжана ўсяго толькі інфармацыйная таблічка», — растлумачыў Янчурэвіч. 

Як адзначае каардынатар ініцыятыўнай групы Людміла Гайкоўская, «з негатыўным стаўленнем да праекта выступіла экспертная супольнасць». Свае заўвагі арганізатару грамадскага абмеркавання накіравалі лаўрэат дзяржаўнай прэміі ў галіне архітэктуры Барыс Юрцін, філолаг Рэгіна Гамзовіч, старшыня рэспубліканскага маладзёжнага аб'яднання «Студэнцкая этнаграфічная супольнасць» Аляксей Глушко, архітэктар Андрэй Шулаеў, археолаг, кандыдат гістарычных навук Людміла Дучыц і іншыя. «Спадзяемся, што меркаванне жыхароў горада і экспертаў будзе пачута і праект будзе адпраўлены на дапрацоўку», — адзначыла актывістка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў82

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў82

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць