Аляксандр Шрамко. Дзённік святара77

З чаго пачынаць дыялёг?

Учора адбылася такая значная падзея ў каталікоў, як тэлемост з Ватыканам.

Учора адбылася такая значная падзея ў каталікоў, як тэлемост з Ватыканам. Як паведамляецца, маладыя людзі пасьля заканчэньня тэлемосту засталіся маліцца ў саборы усю ноч… Аб розным яны прасілі Бога. Сярод клопатаў каталіцкай моладзі, як паведамляе партал catholic.by, ёсьць і пажаданьне, як“паўнацэнна жыць вераю ў сваіх навучальных установах, каб ператвараць іх у асяродкі адкрытага абмену думкамі на тэму веры і розуму, а таксама экумэнічнага дыялёг паміж каталікамі і праваслаўнымі, які можа быць асабліва плённым менавіта ў Беларусі, дзе здаўна суіснуюць Усходняя і Заходняя хрысьціянскія традыцыі”.

І ня толькі моладзь… Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пастаянна паўтарае, што сярод ягоных прыярытэтаў адзін з самых галоўных – пашырэньне супрацоўніцтва і узаемапаразуменьня з праваслаўнай царквой. Як да гэтага падступіцца? Пакуль ня бачна нічога больш, як супрацоўніцтва ў галіне СНІДУ… Яно, канешне, важная праблема, але мне не здаецца вельмі пэрспэктыўным гэты напрамак… Толькі што па прынцыпу “лепш што-небудзь, чым нічога”…

А між іншым нібыта Сам Бог падказвае, з чаго лепш пачынаць… Сёньня, адразу пасьля каталіцкага тэлемосту, праваслаўная царква шануе памяць сьвятога Льва Вялікага, папы Рымскага.

Вядома, што перш за усё праваслаўные шануюць сьвятога Льва за ягоную важную ролю ў перамозе над ерасьсю манафізыцтва ў 5-м стагодзьдзі. Але, зь іншага боку, каталікі яго ведаюць як аднаго з першых айцоў Царквы, хто сфармуляваў вучэньне аб прымаце Рымскай царквы… Як раз адно з самых балючых, калі ня самае балючае пытаньне праваслаўна-каталіцкага дыялёг… І можа, калі на яго паглядзець з пункту гледжаньня агульнага сьвятога, будзе больш шансаў знайсьці нешта агульнае, ўзаемапаразумелае і ў гэтым пытаньні?

І такіх агульных сьвятых шмат – адзіная царква існавала на працягу цэлага тысячагодзьдзя. Вось з гэтага, здаецца, і трэба пачынаць – з агульных сьвятых, з агульнай сьвятасьці…

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак15

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе6

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак15

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць