Культура44

Алег Мінкін. Гэта хіліцца сьвет

Новыя вершы ляўрэата прэміі «Гліняны Вялес» — шчымлівыя і дасканалыя.

Новыя вершы ляўрэата прэміі «Гліняны Вялес» — шчымлівыя і дасканалыя.

    * * *

    Па асфальце дажджом секанула зьнянацку,
    І па шыбах пустых, раўнадушшам зашклёных,
    І калоціцца чорнае гольле шалёна,
    І хістаюцца дрэвы ў паклонах вар’яцкіх.

    Разьбягаюцца ў цемрадзі сполахі страты
    І пад ногі, вярнуўшыся, падаюць ніцма,
    І пагрозьліва гмахі, муры, камяніцы
    Да мяне нахіляюць бэтонныя латы.

    Гэта хіліцца сьвет, у сяродку якога
    Зьзяла толькі каханьне… і болей нічога!

    * * *

    Здараецца, зімы далёкай подых
    На цёплы май дыхне,
    І зелень яркую на сушы і на водах
    Аблепіць вогкі сьнег.

    Няхай у сьветлы дзень твой успаміны
    Даходзяць пра мяне,
    Як гэты сьнег, што выпаў на хвіліну
    І хутка праміне.

    Туман

    Ад Сухавея бляклых сполахаў,
    Які зьвястуе гарачынь,
    Накрылася Туману полагам
    Ракі натомленая плынь.

    Як лёгка яшчэ дыхаць сеначы!
    Туман выходзіць зь берагоў,
    На дол абрус бяседны сьцелячы
    На прыйсьце продкаў і багоў.

    Пацяпленьне

    М. Т.

    Цяплынь. Вясна. Хоць лютага пачатак.
    Унучцы Маі можна без пальчатак
    Кранаць усё наўкола прагнай ручкай…
    Мне ж, дзедабогу, пільнаваць за ўнучкай.

    Кажу, каб штось казаць: «Няма збавеньня —
    Глябальнае надходзіць пацяпленьне,
    Яно зыначыць агарод і сад,
    Замест агрэсту зьвісьне вінаград.

    Што? Вінаград? Дык жа яно — жывое!
    Вітае Мая ўсе суздром павоі.
    А мне ўсьміхацца, тоячы нуду…
    Як хораша, што хутка ўжо сыду.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць