Улада44

Барыса Хамайду дзяржпрэса назвала стрыптызёрам

Алена Бегунова, рэдактарка «Віцебскага рабочага», убачыла, як распаўсюднік вольнай прэсы апранае швэдар. Гэта натхніла яе на артыкул.

У газэце «Віцебскі рабочы» пэрыядычна зьяўляюцца абразьлівыя артыкулы пра мясцовых апазыцыянэраў.

Да апошняга часу на іх спэцыялізаваўся выключна журналіст Уладзімер Касьцюкевіч, які дазваляў сабе назваць пэнсіянэрку‑актывістку Алену Залесскую «старой демократической каргой», а распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду — «бамжом», які толькі што не жабруе ў самым цэнтры Віцебску — каля так званага «сіняга дому», дому №28 па вуліцы Леніна, побач з самым шматлюдным у горадзе транспартным прыпынкам.

Рэдактарка «Віцебскага рабочага» таксама вырашыла апісаць занятак спадара Хамайды, які, паводле ейных словаў, «стаміўшыся ад беспасьпяховага стаяньня каля «сіняга дому» і абыякавасьці гараджан да сваёй пэрсоны» вырашыў праводзіць… сеансы стрыптызу. І адбываецца гэтае шоў, паводле спадарыні Бегуновай, якраз у памяшканьні будынку, дзе месьціцца газэта «Віцебскі рабочы», прычым з разьлікам на «масьцітых акулаў пяра» — менавіта так рэдактарка характарызуе сваіх калегаў і падначаленых.

Сам «стрыптызёр», 60‑гадовы пенсыянэр Барыс Хамайда, зьяўленьне абразьлівага артыкула на старонках абласной дзяржаўнай газэты тлумачыць наступным чынам:

— У будынку па вуліцы Гогаля месьціцца ня толькі газэта «Віцебскі рабочы». У прыватнасьці, там арандуе памяшканьне адна фірма, дзе мне дазваляюць пакідаць на ноч свае рэчы. Каб ня зьмерзнуць за 5‑6 гадзін працы каля «сіняга дому», я штораніцы заходжу туды, каб апрануцца ў яшчэ адзін швэдар і валёнкі. Аднойчы мяне падпільнавалі фотакарэспандэнты «Віцебскага рабочага» і без усялякіх тлумачэньняў пачалі здымаць, як я здымаю паліто, потым апранаю швэдэр і ўрэшце абуваю валёнкі. Я адразу зразумеў, што рыхтуецца нейкі падвох, але каб мяне на старонках газэты назвалі «стрыптызёрам» — ня мог нават сабе ўявіць!

«На вачох у агаломшаных наведнікаў спадар Хамайда, не сьпяшаючыся, спачатку распранаецца, а потым гэтаксама прыгожа і грацыёзна апранаецца ў старыя швэдры, штаны й валёнкі», — піша рэдактарка. А напрыканцы дадае: «Нядаўна судом было адкладзена чарговая адміністрацыйная справа супраць Барыса Хамайды, які заявіў, што не разумее расейскай мовы, на якой зь ім размаўляе суддзя, і запатрабаваў перакладчыка. Хацелася б адзначыць, што з нашымі журналістамі «стрыптызёр» выдатна дыскутаваў на чысьцейшый расейскай мове», і нават назваў «любую» Беларусь, за росквіт якой ён нібыта перажывае, «краінай непалоханых ідыётаў».

Прадэманстраваўшы веданьне спэцыфікі мужчынскага стрыптызу, напрыканцы артыкула рэдактарка «Віцебскага рабочага» задае рытарычнае пытаньне, дзеля якога, мабыць, і пісаўся гэты тэкст: дык пра чый жа дабрабыт усё‑ткі дбае арганізатар шоў — сваёй радзімы або шчодрых да яго «апекуноў»?

— Калі мяне больш няма чым упікнуць за прынцыповую палітычную пазыцыю, як толькі паношаным адзеньнем, дык усім чытачам адразу зразумела, ці ёсьць у мяне «шчодрыя апекуны», — разважае Барыс Хамайда. — А вось калі сама рэдактарка абласной газэты спрабуе практыкавацца ў палітычнай сатыры ды піша артыкул для апошняй 16‑й старонкі, то міжволі зкрадаецца думка: ці не замовілі яго ейныя «шчодрыя апекуны»?

Апазыцыянэр кажа: яму шкада спадарыню Бегунову, якая свой літаратурны талент марнуе на такога кшталту артыкулы. Таму зьвяртацца ў суд з заявай пра абразу асобы не зьбіраецца. А наконт таго, як маладая жанчына надумалася назваць яго «стрыптызёрам», згадвае хіба знакамітае выслоўе пра тое: кожны мяркуе пра сьвет у меру свае разбэшчанасьці.

Алена Штраль, bulletinonline.org

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў8

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі10

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў8

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць