Надвор'е

У выходныя будзе цёпла, але з моцнымі дажджамі і навальніцамі

У гэтыя выхадныя дні ў Беларусі будзе ўмерана цёплае надвор'е з навальніцамі і моцнымі дажджамі, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

«У выхадныя дні надвор'е ў краіне ў асноўным будуць фарміраваць атмасферныя франты, якія рушаць з паўднёвага захаду Еўропы і падзеляць краіну на два лагеры: халадней на паўночным захадзе і па-ранейшаму больш цяплей па паўднёвым усходзе», — паведаміў сіноптык. 

У суботу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°С, па паўднёвым усходзе да плюс 18°С, днём плюс 16—23°С, па паўднёвым усходзе плюс 24—29°С. У Мінску воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Вецер пераменных напрамкаў ноччу слабы, днём 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 16—18°С. 

У нядзелю пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, па паўднёвым усходзе да плюс 16°С, днём плюс 15—22°С, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці плюс 23—26°С. У Мінску воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С, днём плюс 16—18°С. 

Рабаў зазначыў, што ў пачатку наступнага тыдня значная частка краіны будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваным у паветранай масе ўмераных шыротаў, і толькі на паўднёвым усходзе Беларусі захаваецца ўплыў больш цёплага паветра паўднёвых шыротаў. 

У панядзелак месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°С, днём плюс 15—22°С, па паўднёвым усходзе да плюс 25°С. У Мінску воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°С, днём плюс 15—17°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім17

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальніцай першай жаночай паляўнічай прэміі стала жонка Ігара Шуневіча26

Літва не будзе прапускаць беларускі калій праз Клайпеду, нягледзячы на адмену санкцый ЗША31

Бабарыка і Калеснікава пагаварылі з Інгай Ругінене і заклікалі Літву «далучыцца да дыпламатычных намаганняў ЗША» і «не прапусціць акно магчымасцей»36

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім16

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да мірнага плана, які будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса6

Чатырохгадовая дзяўчынка ў Барысаве ў дзіцячым садку зламала руку, спрабуючы рабіць «кола»

З 2026 года ў Беларусі істотна падаражэе шэраг аўто папулярных кітайскіх марак1

Чаму неба над «Мінск-Светам» дзіўна зіхаціць? ВІДЭА2

Міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім17

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць