Брытанская служба электроннай разведкі GCHQ знайшла і ўзламала зашыфраваныя тэлефоны, якімі карысталіся баевікі-хакеры «Ісламскай дзяржавы», пасля чаго ісламісты былі знішчаныя ракетнымі ўдарамі, піша The Times
Баявікі Ріяд Хан і Джунейд Гусейн былі грамадзянамі Брытаніі, але самі былі хакерамі. Яны былі знішчаныя ў мінулым месяцы, аднак некаторыя падрабязнасці аперацыі патрапілі ў прэсу толькі цяпер.
21-гадовы Гусейн раней узламаў ліст кантактаў экс-прэм'ера Вялікабрытаніі Тоні Блэра. Лічылася, што ён стаіць за кібератакамі супраць Аб'яднанага Каралеўства і ЗША.
Джунейд Гусейн, як паведамляецца СМІ, выкарыстоўваў праграму абмена паведамленнямі Surespot, праз якую яго маглі адсачыць брытанцы.
Цяперашні прэм'ер-міністр Брытаніі Джэймс Кэмеран адзначыў, што знішчэнне ісламістаў-брытанцаў у Сірыі адпавядала заканадаўству, бо было ўзгодненае з генеральнай пракуратурай краіны.
Каментары