Грамадства33

Ціхану Осіпаву, якога асудзілі за наезд на вайскоўцаў на пратэстах на 11 гадоў, дадалі яшчэ паўтара года калоніі

Гэта трэці суд над палітвязнем.

Палітвязню Ціхану Осіпаву, 30‑гадоваму інжынеру БНТУ, дадалі яшчэ паўтара года зняволення, паведамляе «Вясна».

У сярэдзіне сакавіка ў судзе Мазырскага раёна адбыўся ўжо трэці суд над палітвязнем Ціханам Осіпавым. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса і дадалі яму яшчэ паўтара года калоніі ў дадатак да 11 гадоў і сямі месяцаў зняволення.

У 2022 годзе яго ўжо судзілі паводле гэтага ж артыкула. Да суду палітвязня на паўгода змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), а да гэтага ён некалькі месяцаў правёў у ШІЗА.

Ціхана Осіпава ў траўні 2021 года асудзілі на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні 2020 года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос (пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне). Пад вартай Ціхан утрымліваецца з 14 жніўня 2020 года.

Каментары3

  • Коул согласен
    21.03.2026
    Коул согласен.....
  • Язэп
    21.03.2026
    Ціхан Осіпаў - гэта герой, які наехаў не на вайскоуцаў, а на карнікаў, якія стралялі па бяззбройных пратэстоўцах. Нагадаю, што менавіта падобныя "вайскоўцы" увечары 10.08.2020 безлітасна на вачах безлічы сведкаў і на камеры рэпарцёраў забілі на Пушкінскай безбройнага Аляксандра Тарайкоўскага, які стаяў з паднятымі рукамі. А потым у... лясное чамаданіха, якая нядаўна прыходзіла у паўночнакарэйскую амбасаду, дзе захаплялася людажэрам Кімам, нахабна схлусіла, нібыта Тарацкоўскі трымаў у руках выбухоўку.
  • Лаўрэш
    22.03.2026
    Язэп, хлопец проста з перапуду справаў нарабіў

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш6

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня14

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш6

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць