Грузавы аўтамабіль «ДАФ» з буйной рагатай жывёлай затрымалі 22 верасня паблізу беларуска-расійскай мяжы гомельскія памежнікі сумесна з міліцыянерамі. У прычэпе грузавіка знаходзіліся 26 кароў.
Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Уклейка, вадзіцель «ДАФ», 56-гадовы жыхар Добрушскага раёна, дакументаў на груз, які перавозіў, паказаць не змог. Падчас разбору было ўстаноўлена, што канцавым пунктам прызначэння грузу была Расійская Федэрацыя.
Буйная рагатая жывёла ва ўстаноўленым парадку канфіскаваная супрацоўнікамі УБЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама. Затрыманыя жывёлы ацэненыя больш чым у 165 млн рублёў.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары