Спорт22

Ніводнага ўдара ў створ: «Дынама» (Мінск) – «Рапід» (Аўстрыя) – 0:1

Сталічная «Дынама» саступіла і ў другім матчы групавога турніра Лігі Еўропы па футболе. На гэты раз аўстрыйскаму «Рапіду». Наш супернік на дадзены момант лідзіруе ва ўнутраным першынстве, а ў стартавай гульні ЛЕ перамог іспанскі «Вільярэал».

Фота Сяргея Зініна.

З Аўстрыі падтрымаць «Рапід» прыехала каля чатырох сотняў фанатаў. «Зялёны» сектар быў самы шумны, стракаты. «Рапід» нібыта гуляў дома, бо фанаты «Дынама» які ўжо месяц байкатуюць гульні. Агулам на трыбунах «Барысаў-Арэны» сабралася каля 5 тысяч гледачоў.

Мінскае «Дынама» цяпер у крызісе. Каманда не можа перамагчы цягам сямі гульняў. Здавалася б, яшчэ зусім нядаўна саспявала інтрыга ў барацьбе за золата ўнутранага першынства, а цяпер добра, калі «Дынама» захавае срэбра ў змаганні з «Мінскам».

Даўно не забіваў лідар атак мінчукоў Фатас Бечырай. У абаронцы Умару Бангуры нядаўна ў асабістым жыцці здарылася трагедыі – загінуў брат. Не выдае добрых матчаў Уладзімір Карыцька. У такіх складаных умовах станоўчыя эмоцыі камадзе Юрыя Чыжа былі проста неабходныя.

Першы тайм паказаў, што асабліва баяцца аўстрыйцаў не варта. Яны і самі крыху пабойваліся беларусаў, «Дынама» ж якраз і трапіла ў групу пасля перамогі аўстрыйскага «Рэд Була». Першая рэальная пагроза ўзнікла ў сярэдзіне першага тайма, калі Удоджы вывеў Бечырая адзін на адзін з брамнікам «Рапіда». На жаль, наш чарнагорац схібіў.

Напэўна, найлепшым у складзе «Дынама» быў якраз натуралізаваны балгарын Чыгозе Удоджы, які хандрыў у пачатку сезоне. Восень легіянер сустрэў у някепскай форме. Менавіта Удоджы ў другім тайме ўпусціў вярняк «Дынама», калі патрапіў у штангу.

На той момант «Рапід» ужо выйграваў 1:0. На 54-ай хвіліне партнёры выклалі мяч пад удар Штэфану Хофману, і немец-ветэран свой шанец не ўпусціў.

Варта адзначыць, што мінскае «Дынама» за матч так і не нанесла ніводнага ўдара ў створ варот «Рапіда» (штанга не лічыцца, бо гэта не сэйв брамніка). Перамагаць без удараў немагчыма. І ўсё параза даволі крыўдная, бо было адчуванне, што ў гэтым матчы мінчукі маглі выціснуць большае.

У другім матчы нашай групы «Вільярэал» выйграў чэшскую «Вікторыю» – 1:0. Такім чынам пасля двух тураў турнірнае становішча наступнае: «Рапід» – 6 пунктаў, «Вільярэал», «Вікторыя» – па 3, «Дынама» – 0.

Наступную гульню «Дынама» правядзе на «Барысаў-Арэне» 22 кастрычніка з «Вільярэалам».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку7

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў12

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні53

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку7

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць