Дзяржава павінна ствараць умовы, у якіх сельскагаспадарчыя прадпрыемствы маглі б разлічвацца за свае даўгі, а не сама разлічвацца за іх, заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, адказваючы на пытанні парламентарыяў на сумесным пасяджэнні палаты прадстаўнікоў і савета рэспублікі 30 кастрычніка ў Мінску.
Ён паведаміў, што цяпер рыхтуецца праект указа, які прадугледжвае рэструктурызацыю запазычанасцяў сельгаспрадпрыемстваў. «Але нічога спісвацца не будзе, усё павінна вяртацца. Можа пазней — праз пяць-сем гадоў, на працягу 10 гадоў. Але гэта ўсё павінна быць вернута», — падкрэсліў Русы.
Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў, што ў рабоце над праектам указа «засталася яго шліфоўка і даклад кіраўніку дзяржавы».
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары