Усяго патроху3434

Сотні юнакоў святкавалі Хэлоўін на вуліцах Мінска ФОТЫ І ВІДЭА

Halloween (Хэлоўін, Дзень усіх Святых) — сучаснае свята, якое узыходзіць ад традыцый старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі.

Адзначаецца 31 кастрычніка, напярэдадні Дня ўсіх святых. Дзень усіх святых традыцыйна святкуецца ў англамоўных краінах, хоць афіцыйным выхадным днём не з'яўляецца. У канцы XX стагоддзя, дзякуючы глабалізацыі, мода Хэлоўіна распаўсюдзілася на іншыя краіны, у тым ліку і Беларусь. Дык што ж адбывалася на вуліцах Мінска?

Асноўная частка людзей выйшла ўвечары. Вось, напрыклад, кампанія хлапцоў і дзяўчат рэкламуюць свой квэст. З гэтай расцяжкай яны прайшлі па Кастрычніцкай плошчы, і ніхто іх не спыніў.

А яшчэ на Дзень Усіх Святых некаторыя не прытрымліваліся правілаў дарожнага руху. Вось так хлопцы каталіся ў цэнтры Мінска. 

На Кастрычніцкай людзей было няшмат. Сёлета было больш невялікіх кампаній, чым вялікіх сходак.

Нават у «Цэнтральным» была толькі вось адная такая кампанія. 

Хтосьці вырашыў не заганяцца і, пад'еўшы ў «Маку», надзеў пакунак на галаву.

З кожным годам гэтаму свята аддаецца ўсё больш і больш увагі. Начныя клубы выкарыстоўваюць Хэлоўін як спосаб падзарабіць, а людзі ўсё часцей самастойна робяць цікавыя касцюмы.

Але самая вялікая канцэнтрацыя «святкуючых» была на Нямізе. Іх было бачна нават здалёк.

Столькі людзей на гэтае свята, напэўна, не збіралася ніколі. Пераважала, вядома ж, моладзь. Але самае дзіўнае, што ў інтэрнэце не было ніводнай абвесткі пра тое, што плануецца нейкі сход ці флэшмоб.

ВІДЭАРЭПАРТАЖ з Нямігі:

Столькі рознакаляровых персанажаў на квадратны метр Мінска яшчэ ніколі не было. Тут табе і дзяўчына, абгорнутая сцягам ЛГБТ.

І сумныя людзі ў жахлівых масках, аднаму з якіх тэлефануе маці і кліча дадому.

І бедныя студэнты, якія прыйшлі на свята ў халаце.

Ды нават людзі ў вайсковай форме, якія цягнулі нейкую пачвару на ланцугах.

Камусьці было вельмі горача.

А хтосьці ўвесь час фатаграфаваўся з героямі розных фільмаў і гульняў.

Моладзь прыйшла, каб урэшце рэшт адцягнуцца па поўнай, праявіць сваю крэатыўнасць у стварэнне касцюмаў. Адбылося сапраўднае, натуральнае, самаарганізаванае свята моладзі.

Каментары34

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць