Інтэрнэт і СМІ1010

Кіеў: Перамовы аб вяшчанні канала UATV ў Беларусі адновяцца ў бліжэйшы час

Перамовы з беларускім бокам па пытанні запуску ўкраінскага тэлеканала UАTV будуць адноўленыя ў бліжэйшы час. Яны былі прыпыненыя ў сувязі з запускам самога тэлеканала і яго тэставаннем. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра інфармацыйнай палітыкі Украіны Арцёма Бідэнкі на запыт TUT.BY.

Нагадаем, дамоўленасць аб запуску ў Беларусі вяшчання ўкраінскага тэлеканала была дасягнутая 21 снежня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. У чэрвені 2015 года міністр інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрый Стэць заявіў, што запуск вяшчання — справа некалькіх месяцаў.

На пытанне, у чым прычына затрымкі перамоваў, ва ўкраінскім Мінінфарме адказалі: «Справа ў тым, што першы этап перамоваў завяршыўся дамоўленасцю аб тым, што ўкраінскі бок запускае тэлеканал інавяшчання, забяспечвае яго тэхнічную падтрымку, магчымасць вяшчання праз спадарожнікі і іншыя каналы. Тэлеканал UATV быў запушчаны 1 кастрычніка, і на працягу паўтара месяцаў праходзіць тэставанне. Украінскі бок у бліжэйшы час будзе гатовы прэзентаваць беларускім партнёрам тэлеканал і аднавіць перамовы».

Такім чынам, да цяперашняга часу не было прадмета далейшых перамоваў. «Спрэчных пытанняў на сённяшні дзень няма», — адзначыў Бідэнка.

«У бліжэйшы час у працэсе перамоваў будзе зразумелы прынцып вяшчання. Украінскі бок не раз пацвярджаў, што гатовы падтрымаць беларускі тэлеканал на тэрыторыі Украіны», — адзначаецца ў адказе ведамства.

Тэлеканал UATV з'яўляецца часткай мультымедыйнай платформы інавяшчання Украіны. На сайце дзяржаўнага ўкраінскага агенцтва Укрінфарм ёсць старонка, прысвечаная гэтаму тэлеканалу, дзе ўжо можна паглядзець яго трансляцыю.

Там жа сказана, што UATV адрасаваны шырокай замежнай аўдыторыі, у першую чаргу, украінскай дыяспары і рускамоўным гледачам, якія «маюць патрэбу ў аб'ектыўнай, актуальнай і поўнай інфармацыі з Украіны і пра Украіну».

Акрамя звыклых тэлевізійных перадач на украінскай і рускай мовах з англамоўнымі субтытрамі ўвазе аўдыторыі будуць прапанаваныя два бягучыя радкі навін на англійскай і рускай мовах, а таксама пашыраная інфармацыя на ўкраінскай, рускай, англійскай, нямецкай і іспанскай мовах.

«На працягу сутак глядач праглядзіць больш за сорак выпускаў тэлевізійных навін на ўкраінскай і рускай мовах, а таксама перадачы аб бягучых падзеях ва Украіне, на Усходзе і ў Крыме, аб ходзе эканамічных рэформаў, дасягненнях у навуцы і культуры, аб знакамітых украінцах і адважных сучасніках, аб нашай гісторыі, дзіўнай прыродзе і турыстычных маршрутах», — гаворыцца ў апісанні тэлеканала. Яго лозунг — «Заўсёды побач».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы12

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст1

На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу18

У пяцізоркавым гатэлі хлопчык выпаў з акна і загінуў. Бацьку аштрафавалі на тры тысячы еўра1

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка22

Зяленскі: Расійскае войска нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы8

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы12

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць