Здарэнні

Пачаўся суд па трайным забойстве ў Жлобіне

9 лістапада ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы аб забойстве трох чалавек. 

У кастрычніку 2014 года ў лясным масіве блізу Жлобіна быў знойдзены згарэлы аўтамабіль з фрагментамі трох абгарэлых цел. Была распачатая крымінальная справа. У жорсткім забойстве мужа, жонкі і іх старэйшага сына абвінавачваюцца малодшы сын і сужыцелька забітага. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, у цыганскай сям'і жылі пяць дарослых з дзецьмі — двое братоў, іх бацькі і нявестка, жонка старэйшага брата. Паміж малодшым братам і нявесткай узнікла сувязь, аднак бацькі, даведаўшыся аб гэтым, выказалі сваё непрыняцце гэтай сітуацыі. Тады маладыя людзі вырашылі пазбавіцца ад сваякоў. Пара вырашыла забіць бацькоў і старэйшага брата, адвезці на аўтамабілі ў лес і спаліць, каб схаваць сляды злачынства.

Судовае пасяджэнне паводле хадайніцтва абвінавачаных пройдзе ў закрытым рэжыме. Абвінавачаныя — Аляксандр і Рубіна, абодва 1992 года нараджэння. Падаючы хадайніцтва аб правядзенні працэсу ў закрытым рэжыме, Рубіна растлумачыла просьбу тым, што «гэта тычыцца іх асабістага жыцця». Аляксандр матываваў тым, што ён не можа даваць паказанні ў прысутнасці сваякоў, хаця яны прызнаныя пацярпелымі і ў любым выпадку будуць прысутнічаць на судзе.

Аляксандр жанаты, у яго трое непаўналетніх дзяцей, 2009, 2010 і 2011 гадоў нараджэння. У Рубіны і забітага старэйшага брата двое дзяцей, 2009 і 2014 гадоў нараджэння. Над дзецьмі апеку ўстанавіла маці Рубіны.

Абвінавачаныя раней не судзімыя, маюць адукацыю шэсць класаў.

Пацярпелымі прызнаныя сястра і брат загінулых.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га9

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га

Усе навіны →
Усе навіны

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў2

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА5

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га9

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць