Турэцкая праваабарончая арганізацыя Humanitarian Relief Foundation (IHH) паведаміла пра авіяўдары па калоне грузавікоў з гуманітарнай дапамогай. Гэта адбылося ў горадзе Азаз на поўначы Сірыі недалёка ад турэцкай мяжы. Пра гэта гаворыцца ў акаўнтах арганізацыі ў сацыяльных сетках.

Турэцкае дзяржаўнае агенцтва Anadolu сцвярджае, што авіяўдар быў нанесены расійскімі Паветрана-касмічнымі сіламі. Агенцтва паведамляе як мінімум пра сем загінулых і дзесяць пацярпелых у выніку гэтага авіяўдару. Выданне падкрэслівае, што канвой грузавікоў вёз гуманітарную дапамогу для бежанцаў.
BBC са спасылкай на «Сірыйскую назіральную раду па правах чалавека» паведамляе, што раней расійская авіяцыя правяла маштабныя бамбаванні раёна Азаз.

Атака на канвой можа прывесці да далейшага абвастрэння адносін між Расіяй з аднаго боку і Турцыяй і Саудаўскай Аравіяй з другога.
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары