Меркаванні

Naviny.by: Разагнаўшы Дзень Волі, улады вярнулі Беларусь у мінулае

Вярнулі ў тую Беларусь, якой яна была яшчэ два гады таму.

За мінулы з тае пары час у грамадзтве склалася ўражаньне, што ўлады пад ціскам вонкавых, у першую чаргу, і ўнутраных фактараў гатовая зьмяніцца, пайсьці на саступкі, паслабіць хватку. І прыкметы лібэралізацыі былі. Вядома, улады нічога не рабілі проста так. Мірны характар апазыцыйных акцый мінулай восеньню і масавае вызваленьне палітвязьняў гэтай зімой былі толькі гульнёй на заходнюю публіку. Гульнёй, не даведзенай да канца.

І ў тым, бадай, можна знайсьці тлумачэньне таго, чаму ўлады зноў аддалі перавагу вядзеньню дыялёгу з сваімі палітычнымі апанэнтамі з дубінкай у руках.

Дасягнуты між уладамі Беларусі й Захадам кампраміс прадугледжваў, як сёньня вядома, вызваленьне ўсіх палітвязьняў. Але выпусьціць Аляксандра Казуліна на, так бы мовіць, агульных падставах беларуская ўлада не магла. Гэта быў прынцыповы момант, вырашэньнем якога магла стаць палітычная эміграцыя Казуліна. Але той ад гэткае «шчодрае» прапановы адмовіўся.

На гэтым далейшыя саступкі ўлады страцілі ўсякую лёгіку, а выбудаваны, здавалася, сцэнар зближэньня «апошняй дыктатуры Эўропы» з Захадам быў перакрэсьлены. Палітыка здаровага сэнсу цалкам саступіла месца эмоцыям. Эмоцыям цёмным, нездаровым, помсьлівым, паддаўшыся якім лёгка ня тое што перакрэсьліць, а пахаваць усе надзеі і пляны.

Зладзіўшы «хапун» на Дзень Волі, улада дала ясна зразумець, што гульні ў дэмакратызацыю скончыліся, што палітычнай вясьне ў нашыя шыроты дарога забароненая. І што на тое скажуць Брусэль ці Вашынгтон — пляваць! Бо сіла — ня ў праўдзе, сіла — вось яна, у дубінцы спэцназаўца. Яна пасьпяхова калаціла прыхільнікаў дэмакратыі і пяць, і дзесяць гадоў таму і, як аказалася, ня страціла актуальнасьці і сёньня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі9

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Моцны вецер валіў дрэвы пад Мінскам ФОТЫ3

У гонар рэжысёра Фларыяна Ждановіча назавуць новую вуліцу ў Мінску

Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм»11

Зяленскі сказаў пра планы Расіі стварыць у Беларусі базу для запуску дронаў. У Мінабароны кажуць, што яго не так зразумелі9

Шаўроў прыйшоў на Дзень Волі пратэставаць супраць Ціханоўскай. А ў выніку заплаціў $1100 штрафу — і Ціханоўская тут ні пры чым15

Украіна прапанавала Еўропе разам распрацоўваць альтэрнатыву Patriot4

Беларускі хор скарыў журы польскага конкурсу «Маю талент» народнай песняй пра Каляды7

Севярынец: Варта зразумець адну простую рэч — ёсць час змагароў і ёсць час майстроў13

«З пяці варыянтаў тры кватэры здаваліся толькі грамадзянам Беларусі». Расіяне пераехалі ў Гомель пасля атакі УСУ на Бранск — што іх дзівіць?36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі9

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць