Меркаванні2626

Алексіевіч: Пуцін стварае праваслаўны халіфат

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю каталонскай La Vanguardia нагадала, што ўсе рускамоўныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры, «атрымаўшы прэмію, выклікалі хвалю нянавісці ў нашым грамадстве», піша Инопресса.ру.

«Тое ж самае пачало адбывацца са мной. Прэса перапоўненая артыкуламі пра тое, што гэта палітычнае рашэнне, што мне яе далі за тое, што я праціўнік Пуціна. Вядома, я не падтрымліваю гэтага чалавека. Расія пад яго кіраўніцтвам робіць тое ж самае, што у часы СССР, праводзіць вельмі агрэсіўную палітыку, якая супярэчыць еўрапейскім, дэмакратычным каштоўнасцям», — адзначыла Святлана Алексіевіч. Што тычыцца Аляксандра Лукашэнкі, то яму «не патрэбен нобелеўскі лаўрэат у краіне, ён абсалютны манарх, ніхто не павінен зацяняць яго».

У сваёй прамове на маючай адбыцца цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі Алексіевіч збіраецца расказаць пра тое, чым яна займалася ў сваім жыцці.

«Пісаць пра чырвоную імперыю, распавядаць, як людзі былі маленькімі часціцамі гэтай імперыі. Маленькія людзі ніколі не мелі значэння, іх выкарыстоўвалі як інструмент, ніхто не пытаўся аб іх думках і пачуццях. Гэта прыйшлося рабіць мне, часта ў першы раз. Я працытую Шаламава, які прайшоў праз ГУЛАГ і бачыў, паводле яго слоў, «вялікую бітву за абнаўленне чалавека». Я таксама ўдзельнічала ў гэтым, у маладосці я верыла ў СССР. Але адзіны след, які пакінулі бальшавікі, гэта лужыны крыві. Пра гэта я і пішу», — сказала яна.

Адказваючы на пытанне аб вяртанні людзей у Царкву ў моманты няшчасцяў, Алексіевіч адзначыла, што «адна справа была пасля Чарнобыля або падзення камунізму, калі мы шукалі новую веру, бо былі атэістамі і нам трэба было на нешта абаперціся». «Але цяпер людзі ходзяць у праваслаўныя цэрквы ў Расіі ў выніку прапаганды, змешваць палітыку і рэлігію», — сказала пісьменніца, адзначыўшы, што пуцінскі рэжым падмяніў веру прапагандай.

На яе думку, «ўлады хочуць стварыць праваслаўны халіфат», а Уладзімір Пуцін «лічыць сябе царом, адначасова рэлігійнай і палітычнай фігурай».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску86

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску86

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць