Грамадства66

Класны кіраўнік пра жыхара Гродна, што загінуў за ІД: Добры хлопец, толькі сям'я нешчаслівая

Пра забойства 33-гадовага гродзенца Дзяніса Васільева паведамілі курды на сайце Kurdish daily news, апублікаваўшы фатаграфіі яго дакументаў і банкаўскіх картак. 

Увагу прыцягнула напісанне імя і прозвішча лацінкай з беларускай мовы. Хоць самі дакументы аўстрыйскія. На адной з картак значыцца права на пражыванне і працу ў горадзе Брэгенц, на іншых дакументах бачная дата нараджэння — 9 жніўня 1982 года, і месца нараджэння: Беларусь, Гродна.

Вядома, што Дзяніс Васільеў даўно з'ехаў у Аўстрыю, атрымаў прытулак у гэтай краіне каля 10 гадоў таму.

— Ён даўно не жыве ў Беларусі. Але ў Гродна ён прыязджаў, быў аформлены афіцыйны выезд на ПМЖ у Аўстрыю. Гэта здарылася яшчэ ў 2011 годзе. Ужо тады ў Дзяніса Васільева была такая запамінальная барада, вонкава падобны на ісламістаў, — распавяла крыніца kp.by.

Дзяніс сапраўды гродзенец — нарадзіўся ў гэтым горадзе і ў апошні час прыязджаў дадому. Але школьныя гады правёў у невялікім горадзе ў Гомельскай вобласці.

— Ён прыйшоў у нашу школу ў 6-м класе, — распавяла kp.by Вера Іванаўна, класны кіраўнік Дзяніса Васільева. — Яны прыехалі з маці з Гродна. Хлопчык вучыўся добра, асабліва яму падабаліся мова і літаратура. З дзецьмі сябраваў, нармальны хлопчык. Але сям'я нешчаслівая — маці выпівала, пра бацьку нічога не ведаю.

— Ведаеце, чым займаўся Дзяніс пасля заканчэння школы?

— Ведаю, што ён паехаў досыць даўно на Захад. Я бачыла яго фота на фоне гор. На школьныя сустрэчы ніколі не прыходзіў. Хлопчыкі казалі, што падарожнічае, за мяжой. І маці казала гэтак жа. Чула, што добра уладкаваўся, дасылаў маці грошы. Нічога дрэннага пра яго не скажу.

Суседзі ў Гродне: «Ветлівы, ветлы, заўсёды вітаўся»

Непрыкметныя пяціпавярхоўкі знаходзяцца ў адным са спальных раёнаў Гродна. Менавіта тут жыў Дзяніс Васільеў. У кватэры, якую ён некалькі гадоў таму здымаў на вуліцы Пралетарскай, цяпер жывуць іншыя людзі. Яны нічога пра папярэдніх кватарантаў не ведаюць. Аднак суседзі адразу ж апазналі па апісанні маладога чалавека.

Дом, у якім жыў Дзяніс, фота Вольгі Камягінай, kp.by

— Так, жыў у нашым доме некалькі гадоў. Быў ветлівым, прыязным, заўсёды вітаўся. Калі трэба было нешта дапамагчы, ніколі не адмаўляўся. Тут жа ў пад'ездзе шмат старых жыве — ім пастаянна патрэбна нейкая дапамога.

Дзяніс запомніўся жыхарам хрушчоўкі сваёй барадой і тым, што перыядычна ганяў на матацыкле побач з домам. Малады чалавек жыў не адзін, а разам з дзяўчынай. Дзяцей у іх не было.

Як кажуць суседзі, у кастрычніку 2014 ён канчаткова з'ехаў са здымнай кватэры і больш тут не з'яўляўся.

У мусульманскай суполцы Гродна пра Васільева нічога не ведаюць

— У Гродне нас мала, і мы практычна ўсе адзін аднаго ведаем. У нашым коле Дзяніс не з'яўляўся. Візуальна мы такога чалавека не ўзгадваем, а яго прозвішча ў нашых размовах ні разу не згадвалася. Цалкам магчыма, што малады чалавек прыняў іслам, ужо будучы за мяжой, — адзначылі ў мусульманскай суполцы Гродна.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць