Ярмошына паведаміла журналістам, што з панядзелка 14 снежня сыходзіць у адпачынак і адлятае на тыдзень у Італію. Яна пажартавала:
«У мяне будуць рымскія канікулы… Калі ў мяне ўсё будзе добра, то 5 студзеня я збіраюся паляцець у Парыж: усё ж вельмі хочацца ажыццявіць гэтую маю даўнюю мару».
Лідзія Ярмошына ўваходзіць ў сьпіс чыноўнікаў, якім доўгі час быў забаронены ўезд на тэрыторыі краін ЕС. Аднак пасля таго, як дзеянне гэтых санкцый было прыпынена на 4 месяцы, у старшыні ЦВК з'явілася магчымасць пабыць у Еўрасаюзе.
Каментары