Грамадства11

Беларусы пачалі атрымліваць «карту паляка»

Атрымаць жаданы дакумэнт можа абсалютна любы жыхар Беларусі. Галоўнае, мець у сваяцтве паляка, або таго, хто меў польскае грамадзянства.

Пасольства Польшчы ў Мінску пачало прыём дакументаў беларускіх грамадзян для атрымання «Карты паляка». Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс‑аташэ дыппрадстаўніцтва Моніка Садкоўска.

Закон аб «Карце паляка» ўвайшоў у сілу 31 сакавіка.

«Сёння былі прыняты першыя пакеты дакументаў ад тых, хто хацеў бы атрымаць «Карту паляка», — сказала М.Садкоўска. — Разглядаць дакументы і прымаць рашэнне будзе консул. На гэта яму дадзена 14 дзён, але ў выпадку неабходнасці тэрмін разгляду дакументаў можа быць падоўжаны».

Паводле слоў прадстаўніцы пасольства, атрымаць карту можа асоба, якая валодае польскай мовай на базавым узроўні, мае ў сваяцтве паляка або таго, хто меў польскае грамадзянства (бацька, маці, бабуля, дзядуля, прабабуля, прадзед). Карта сапраўдная на працягу 10 гадоў з дня выдачы і пры наяўнасці адпаведнай заявы падаўжаецца на наступныя 10 гадоў.

Як раней паведамляў БелаПАН, уладальнік карты мае права: атрымаць доўгатэрміновую шматразовую візу на знаходжанне ў Польшчы; легальна працаваць на тэрыторыі Польшчы без дазволу на працу; займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю нароўні з польскімі грамадзянамі; у першачарговым парадку прэтэндаваць на фінансавыя сродкі, што выдзяляюцца для падтрымкі палякаў за мяжой з дзяржаўнага або мясцовага бюджэту (на ўзроўні гміны); праязджаць па чыгунцы з 37‑працэнтнай скідкай.

Міністэрства замежных спраў Беларусі неаднаразова выступала супраць гэтага закона. У прыватнасці, прэс‑сакратар МЗС Андрэй Папоў 7 лютага заявіў, што рэалізацыя закона «Карта паляка» ў яго цяперашняй рэдакцыі «здольная сур’ёзна дэстабілізаваць міжнацыянальныя зносіны ў нашай краіны, выклікаць напружанасць у беларускім грамадстве, парушыць яго стабільнасць і нарадзіць недавер паміж беларускімі грамадзянамі розных нацыянальнасцей».

«Для пераводу дыялогу ў канструктыўнае рэчышча» Беларусь прапанавала Польшчы «выйсці з сумеснай адозвай у кампетэнтныя міжнародныя структуры, уключаючы Венецыянскую камісію Савета Еўропы, з просьбай аб правядзенні незалежнай юрыдычнай экспертызы закона «Карта паляка» на предмет яго адпаведнасці міжнародным нормам». Да атрымання такога заключэння Беларусь прапанавала ўвесці мараторый на прымяненне закона ў дачыненні да беларускіх грамадзян.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць25

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам14

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць25

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць