Грамадства

Апостальскі Нунцый Клаўдзіа Гуджэроці распачаў служэнне ва Украіне

Арцыбіскуп Клаўдзіа Гуджэроці прыбыў 15 снежня ва Украіну, дзе яго віталі каталіцкія іерархі і супрацоўнікі Нунцыятуры.

Новага Апостальскага Нунцыя, які раней выконваў абавязкі прадстаўніка Святога Пасаду ў Беларусі, віталі кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук, арцыбіскуп Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касцёла Пётр Мальчук, біскуп Мукачыўскай епархіі Грэка-каталіцкай царквы Мілан Шашык.

Апостальскі Нунцый у першы ж дзень адведаў кардынала Любаміра Гузара, з якім Папскі пасланнік даўно знаёмы. Пасля размовы іерархі разам памаліліся ў капліцы, і на развітанне арцыбіскуп Клаўдзіа Гуджэроці папрасіў кардынала аб блаславенні.

У будынку Апостальскай Нунцыятуры арцыбіскупа Гуджэроці віталі яго новыя падначаленыя. Як сказаў прадстаўнік Папы, ён упершыню мае такі вялікі калектыў супрацоўнікаў і спадзяецца добра выканаць сваю місію.

Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі да прыезду новага Апостальскага Нунцыя прызначаны сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі ноччу было мінус 30°С2

У Беларусі ноччу было мінус 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen13

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ноччу было мінус 30°С2

У Беларусі ноччу было мінус 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць