Улада1313

Навошта Беларусі яшчэ чатыры дывізіёны С-300? Коратка тлумачыць Аляксандр Алесін

С-300ПС. Фото topwar.ru

Сёння ў Мінабароны паведамілі, што Беларусь закупіла і атрымала ад Расіі чатыры дывізіёны (48 пускавых установак) зенітных ракетных комплексаў С-300ПС.

Навошта нам яны ў дадатак да тых, што ўжо ёсць у наяўнасці? Тлумачыць ваенны эксперт Аляксандр Алесін. 

«Чатыры дывізіёны С-300ПС мы закупілі ў 2006—2007 гадах, і яшчэ чатыры — у перыяд паміж 2013 і 2015 гадамі. Гэтымі комплексамі мяркуецца замяніць нашыя С-200. Яны хоць і добрыя комплексы, але ваенная дактрына змянілася — калі С-200 разлічаныя на збіццё бамбардыроўшчыкаў, то сёння відавочна — калі нейкая атака на нас і будзе, то прыляцяць не цяжкія самалёты, а крылатыя ракеты і беспілотнікі. Таму сучасным патрабаванням больш адпавядаюць С-300. Зрэшты, пастаўляючы нам гэтыя комплексы, Масква клапоціцца перш за ўсё пра сябе, бо Беларусь для іх як шчыт, або першая лінія абароны, якая мусіць прарэдзіць атакуючых перад тым, як яны даляцяць да Расіі. Канешне, нашаму вайсковаму кіраўніцтву хацелася б мець не С-300, а больш магутныя С-400, але Расія нам іх не пастаўляе, кажучы, што яны самі яшчэ цалкам не пераабсталявалі свае войскі. Але пры ўсім гэтым яны прадаюць С-400 у Кітай і Індыю», — заўважыў Алесін.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць